Грамадзкі актывіст Рыгор Грык адсудзіў у Баранавіцкага аўтаагрэгатнага заводу 179 тысяч 410 рублёў за затрымку разьліку пасьля звальненьня.
Грык лічыць сваё звальненьне палітычна матываваным.
У пазове да былога працадаўцы ён прасіў аб 5 мільёнах кампэнсацыі маральнай шкоды. Аднак баранавіцкі суд гэтага патрабаваньня не задаволіў. Грыку мусяць сплаціць кампэнсацыю толькі за пратэрміноўку канчатковага разьліку.
Аднак Грык кажа, што вынікам суду задаволены:
«Гэта ўжо другі суд з аўтаагрэгатным заводам, на якім я перамог. Мы даказалі, што парушаецца заканадаўства. Лічу звальненьне палітычным, бо ад мяне пазбавіліся перад выбарамі, калі я ішоў у дэпутаты ад народу. Лічу, што хоць адзін чалавек павінен быць у парлямэнце, які будзе бараніць правы простага чалавека, таму што ў нас там адны чыноўнікі».
Падчас першага суду за аднаўленьне на працы Грык не дабіўся задавальненьня асноўнага патрабаваньня, аднак суд пастанавіў выплаціць яму 500 тысяч рублёў.
Рыгора Грыка 30 чэрвеня звольнілі з Баранавіцкага аўтаагрэгатнага заводу, дзе ён працаваў тэрмістам на абсталяваньні токаў высокай частаты.
Раней з Рыгорам Грыкам не працягнулі кантракт на Баранавіцкім баваўняным камбінаце ў 2009 годзе пасьля парлямэнцкіх выбараў 2008 году, калі ён быў кандыдатам у дэпутаты. У 2010 годзе зь ім таксама не працягнулі кантракт у Баранавіцкім вагонным дэпо, калі ён балятаваўся ў мясцовы савет.
Рыгор Грык вылучаўся ў кандыдаты ў дэпутаты парлямэнту. Аднак 22 жніўня акруговая камісія не зарэгістравала яго кандыдатам. Сёньня Цэнтравыбаркам пацьвердзіў яго нерэгістрацыю.