Улады дазволілі шэсьце на «Дзяды»

Дзяды-2011

Менскія гарадзкія ўлады далі дазвол на правядзеньне 28 кастрычніка шэсьця і мітынгу, прысьвечаных «Дзядам».
Пра гэта паведаміў намесьнік старшыні Кансэрватыўна-хрысьціянскай патрыі БНФ Юрась Беленькі.

Сёлета шэсьце адбудзецца па традыцыйным маршруце — ад гадзіньнікавага заводу да вуліцы Мірашнічэнкі. Мітынг у Курапатах пачнецца а 15-й гадзіне. Мяркуецца, што ў мерапрыемстве будуць удзельнічаць каля пяці тысячаў чалавек.

Арганізатараў акцыі ў гарвыканкаме папярэдзілі — падчас мерапрыемства нельга выкарыстоўваць транспаранты, якія супярэчаць тэматыцы акцыі.


Традыцыйны маршрут шэсьця ў Курапаты


Глядзець Шэсьце ў Курапаты. 28 кастрычніка 2012 глядзець на вялікай мапе


Дзяды розных гадоў

2011
2010
2009
2008
2007

Шэсьце на Дзяды

Пачынаючы ад 30 кастрычніка 1988 году традыцыйны дзень памінаньня памерлых Дзяды набыў характар грамадзка-палітычнай падзеі — штогод адбываецца шэсьце на Курапаты ў памяць аб ахвярах камуністычных уладаў.


Курапаты

Курапаты — урочышча пад Менскам, дзе ў 1937–1941 гадах карнікі НКВД расстралялі, паводле розных падлікаў, ад 40 да 200 тысяч чалавек.

У красавіку — траўні 1988 году ў лясным масіве Курапаты былі знойдзены астанкі людзей, гэтыя факты хутка сталі шырока вядомыя, дзякуючы дзейнасьці Зянона Пазьняка і грамадзкай арганізацыі «Мартыралёг Беларусі».

У чэрвені 1988 году створана ўрадавая камісія, і пракуратурай БССР узбуджана крымінальная справа па выяўленых фактах.

У працэсе расьследаваньня, як пацьверджана ў інфармацыйным паведамленьні Генэральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь у чэрвені 1996 году, устаноўлена, што тут з 1937 па 1941 супрацоўнікі НКУС БССР расстрэльвалі рэпрэсаваных жыхароў рэспублікі.

Пры аглядзе ляснога масіву выяўлена, што на тэрыторыі каля 30 га разьмешчана 510 пахаваньняў, з якіх у часе эксгумацыі праверана 8 і ў 6 з іх знойдзены шкілетныя астанкі людзей, адзеньне і іншыя асабістыя рэчы загінуўшых.

Ва ўшанаваньне памяці ахвяр пастаўлены крыжы, іншыя мэмарыяльныя знакі, шчыты з надпісамі.

У Курапатах неаднойчы зьдзяйсьняліся факты вандалізму.