Расейскі апазыцыйны актывіст Леанід Разважаеў, які зьнік пасьля звароту па палітычны прытулак ва Украіне, у нядзелю быў дастаўлены ў Маскву і арыштаваны на два месяцы па справе падрыхтоўкі масавых беспарадкаў.
Варта нагадаць, што ў лістападзе 2010 году ў Маскве быў арыштаваны беларускі анархіст Ігар Аліневіч. Ён быў выдадзены ў Беларусь і асуджаны на 8 гадоў зьняволеньня.
Крымінальная справа, паводле якой прыцягнуты да адказнасьці Леанід Разважаеў, была распачатая пасьля фільму НТВ «Анатомія пратэсту-2», па ёй праходзяць лідэр «Левага фронту» Сяргей Удальцоў і яго памочнік Канстанцін Лебедзеў.
Як вынікае з заявы афіцыйнага прадстаўніка сьледчага камітэту РФ Уладзімера Маркіна, 21 кастрычніка Разважаеў, абвешчаны ў фэдэральны вышук, сам зьвярнуўся ў праваахоўныя органы і паведаміў аб жаданьні аформіць яўку з павінай. Па словах Маркіна, актывіст ужо паведаміў сьледзтву пра абставіны падрыхтоўкі ім, каардынатарам «Левага фронту» Сяргеем Удальцовым і іншымі асобамі проціпраўных дзеяньняў на тэрыторыі Расеі.
http://www.youtube.com/embed/3xkLMzS-mSg
Леанід Разважаеў заяўляе, што яго катавалі
Адвакат Леаніда Разважаева Віялета Волкава распавяла
Радыё Свабода, што сьледчыя нічога не паведамлялі яго абаронцам.
Волкава: Зараз да сьледчага накіравалі другога адваката. Гэты адвакат зараз будзе высьвятляць, што адбылося, на якіх падставах была экстрадыцыя праведзена без закона.
РС: Суд ужо адбыўся. Што вам вядома?
Волкава: Нам робіцца ўсё вядома ад «кішэннай прэсы». Lifenews (Дарэчы, гэтае выданьне расейскае выданьне, якое мае шчыльныя сувязі ў расейскімі спэцслужбамі, першым яшчэ ў красавіку 2011 году паведаміла імены Канавалава і Кавалева, затрыманых па абвінавачваньні ў тэракце ў менскім мэтро) зьяўляецца ўсюды, дзе праводзяцца мерапрыемствы Сьледчага камітэту. Яны атрымліваюць адпаведную інфармацыю. Я бачыла, як Lifenews здымалі дадзеныя з відэарэгістратараў проста па званку галоўнага рэдактара ў Службу судовых прыставаў, то, што ніколі нікому не дазваляюць. Гэта выданьне ўжо апублікавала кадры ў інтэрнэце, дзе Леаніда Разважаева выводзяць з суду пасьля таго, як яму была абраная мера ўтрыманьня, зьвязаная з арыштам. Ён кажа пра тое, што да яго ўжываліся катаваньні на працягу двух сутак. Я не магу зразумець, чаму гэтыя кадры былі разьмешчаныя так апэратыўна ў інтэрнэце. Мне стала вядома пра гэта не ад сьледчага, хоць я спрабавала яму ўчора датэлефанавацца. Ён проста не падыходзіў да тэлефона.
РС: Яго арыштавалі на два месяцы...
Волкава: Так. Лебедзева — на два месяцы, Разважаева да 16 сьнежня. Нават мне сьледчы сказаў, што гэта не канчатковае абвінавачваньне, а папярэдняе. Таму мы гаворым пакуль толькі пра тое, што прад’яўлена на сёньняшні дзень. А на сёньняшні дзень артыкул складае да 10 гадоў пазбаўленьня волі. Але мяркуючы па тым, як дзейнічаюць сьледчыя органы, я думаю, што гэтым артыкулам не абмяжуюцца яны, на жаль. Не хацелася б меркаваць, якія артыкулы могуць быць, але ёсьць і іншыя артыкулы, больш сур’ёзныя у Крымінальным кодэксе.
РС: Напрыклад?
Волкава: Напрыклад, 278 артыкул. Мы мяркуем, што ў дадзеным выпадку ідзе нейкая незразумелая з боку сьледчых органаў праца, якая вельмі далёкая ад закону. Натуральна, мы з гэтым будзем разьбірацца. Натуральна, мы будзем узьнімаць пытаньне аб тым, на якіх падставах была праведзена незаконная экстрадыцыя. На якіх падставах дзейнічалі органы, чые гэта былі органы — гэта была расейская спэцапэрацыя на тэрыторыі Ўкраіны ці ўсё ж такі спэцапэрацыя ўкраінскіх органаў. Нам трэба хоць нейкае разуменьне. Сьледзтва гэта разуменьне даваць не хоча.
РС: Пры гэтым суд закрыты...
Волкава: Справа ў тым, што па 212 артыкуле суды закрытымі быць не могуць. Узьнікае сумнеў — а ў сувязі з чым суд закрыў пасяджэньне? Мы ня можам пра гэта гаварыць. Гэтая інфармацыя зьявілася з Lifenews, дзе не прафэсійныя юрысты працуюць, а проста журналісты.
РС: Па справе акрамя Разважаева з-за таго жа фільма НТВ «Анатомія пратэсту-2» былі затрыманыя Сяргей Удальцоў і Канстанцін Лебедзеў. Пры гэтым Лебедзеў арыштаваны, а Удальцоў адпушчаны пад падпіску аб нявыезьдзе. Чаму так адбылося?
Волкава: Гэта вельмі складанае пытаньне. Я думаю, што на яго можа быць некалькі адказаў. Першае — унесьці раскол у шэрагі «Левага фронту». Хтосьці сядзіць, а хтосьці на свабодзе ходзіць. Па-другое, зьявілася відэа папярэдняга апытаньня Сяргея Удальцова перад пачаткам крымінальнай справы. Ужо пайшлі мусіравацца пэўнай часткай пракрамлёўскіх рухаў чуткі пра тое, што Сяргей Удальцоў «зьліў» сваіх сяброў і, адпаведна, атрымаў за гэта прэфэрэнцыі
ў выглядзе волі. На самай справе гэта не так. Чуткі гэтыя патрэбныя для таго, каб унесьці разброд. Таму што той жа Лебедзеў, які цяпер знаходзіцца ў СІЗА, таксама не разумее, чым яны адрозьніваюцца. Разважаеў, па якому цалкам незаконная спэцапэрацыя была праведзеная, таксама можа не разумець, на якіх падставах Удальцоў знаходзіцца на волі. Другі момант — Удальцова проста спрабуюць выціснуць за тэрыторыю РФ. Таму што калі ён схаваецца дзесьці, то заўсёды можна будзе сказаць, што, па-першае, Удальцоў зрабіў злачынства і ўцёк ад уладаў. Другі момант — гэта чыста рэпутацыйнае пытаньне. А сапсаваць рэпутацыю Удальцова ва ўладаў зараз адна з першаступенных задач. Іншы момант — гэта само крымінальная справа.
Справа ў тым, што калі Удальцоў схаваўся б з РФ, то гэта прадухіліла б яго далейшы ўезд назад. Таму што тэрміны даўніны прыцягненьня да крымінальнай адказнасьці ў адносінах да асобаў, якія схаваліся ад сьледзтва, не ідуць. Адпаведна, у дадзеным выпадку можна было б казаць, што Удальцоў заўсёды б знаходзіўся ў небясьпецы ад гэтай крымінальнай справы і зараз, і праз 10 гадоў, і праз 15 гадоў. Гэта назаўжды проста пазбавіць ад яго, як ад аднаго з лідэраў пратэсту. Трэці момант — паспрабаваць выціснуць яго з Расеі, але пры гэтым прыгожа, з помпай, з чырвонымі сьцежкамі. А потым узяць дзе-небудзь на мяжы і паказаць рэпутацыйную рызыку — вось ён хацеў зьбегчы, а мы яго ўзялі. Гэта такая вельмі тонкая гульня ўладаў на рэпутацыйных момантах. Толькі гэтым выклікана тое, што Удальцоў да гэтага часу вольны.

Гэта такая вельмі тонкая гульня ўладаў на рэпутацыйных момантах