Журналіста з Коханава, актывіста грамадзянскай кампаніі «Наш дом» спадара Петрушэнку вінавацілі ў «зьнявазе прадстаўніка ўлады».
Крымінальную справу супраць яго распачалі падчас кампаніі выбараў у Палату прадстаўнікоў, калі Мікалай Петрушэнка вылучыўся на кандыдата ў дэпутаты ад Партыі левых «Справядлівы сьвет».
Падставай стаў артыкул спадара Петрушэнкі, разьмешчаны 8 жніўня на сайце nash-dom.info пад назвай «Пэдафіл атрымліваў прэміі за лепшыя дзіцячыя пляцоўкі».
Паводле пастановы, якую падпісаў старэйшы сьледчы Шчарбянок, аўтар артыкулу сьцьвярджае, што намесьнік старшыні аршанскага гарвыканкаму падазраецца ў спрыяньні дзейнасьці пэдафіла. Тым самым Петрушэнка «публічна зьняважыў» чыноўніка «як прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананьнем ім службовых абавязкаў».
Тэкст артыкула быў перададзены на лінгвістычную экспэртызу, і навукоўцы-філёлягі з Віцебскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту не знайшлі ў ім нічога крымінальнага.
Журналіст атрымаў паведамленьне са Сьледчага камітэту Віцебскай вобласьці, што справа супраць яго скасавана па прычыне «адсутнасьці ў дзеяньнях складу злачынства».
Аднаго з герояў публікацыі, старшыню жыльлёвага таварыства «Ворша-Юнацтва» гэтымі днямі насамрэч судзяць паводле абвінавачаньня ў пэдафіліі. І ён насамрэч неаднаразова атрымліваў ўхвалы ад гарадзкога кіраўніцтва за сваё дзейнасьць у якасьці кіраўніка мясцовай жыльлёва-камунальнай структуры — менавіта пра гэта і згадваў у сваім артыкуле Мікалай Петрушэнка.