19 кастрычніка суд Ленінскага раёну Магілёва не задаволіў пазоў былога вылучэнца на дэпутацтва Палаты прадстаўнікоў ад АГП Аляксея Паўлоўскага супраць пракурора Магілёўскай вобласьці Эдуарда Сянкевіча.
Актывіст апазыцыі намагаўся абараніць свой гонар, годнасьць і дзелавую рэпутацыю, а таксама адсудзіць у свайго было канкурэнта, які стаў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў, у якасьці кампэнсацыі маральнай шкоды 100 мільёнаў рублёў.
Нагодай для пазову сталі выказваньні Эдуарда Сянкевіча падчас дэбатаў кандыдатаў у дэпутаты на тэлеканале «Беларусь-2». Спрэчка між кандыдатамі ўсчалася з-за сьцяны, якая абвалілася на мэблевай фабрыцы. Яе ўзводзілася на замежныя інвэстыцыі. Паўлоўскі нагадаў на дэбатах Сянкевічу пра свае папярэджваньні пракуратуры, што такое можа здарыцца, бо парушалася тэхналёгія будаўніцтва. Таксама заяўнік спасылаўся на фота разбурэньняў, якія апублікавалі незалежныя мэдыі.
Эдуард Сянкевіч завал сьцяны ўвогуле адмаўляў. «Вы можаце якія заўгодна фота паказваць, але яны не пацьвярджаюцца спэцыялістамі. Вы б ужо ўладкаваліся працаваць. Вам 53 гады, а вы не працуеце. Сядзіце на шыі ў выбарцаў. Калі гэта скончыцца? 1215 месцаў вакантныя!»
Гэтыя словы пракурора Аляксей Паўлоўскі расцаніў як зьнявагу гонару, годнасьці і дзелавой рэпутацыі.
Эдуард Сянкевіч на судзе адсутнічаў праз, як ён патлумачыў пісьмова, занятасьць на працы. З патрабаваньнямі Паўлоўскага адказчык не пагадзіўся.
Пасьля двух дзён судовага разьбіральніцтва судзьдзя Галіна Кужалева пастанавіла, што патрабаваньні Аляксея Паўлоўскага неабгрунтаваныя і не падлягаюць задавальненьню. Акрамя таго пазоўнік мусіць сплаціць на карысьць дзяржавы 300 тысяч рублёў дзяржаўнай пошліны.