Паплечніка Сяргея Ўдальцова па «Леваму фронту» Канстанціна Лебедзева суд у Маскве арыштаваў да 16 сьнежня. Яму выстаўлена абвінавачаньне ў падрыхтоўцы масавых непарадкаў у Расеі, што пагражае турэмным зьняволеньнем да 10 гадоў.
Пра гэта сёньня паведаміў афіцыйны прадстаўнік Сьледчага камітэту Расеі Ўладзімер Маркін. Паводле адваката Лебедзева Віялеты Волкавай, сьледчыя хадайнічаюць аб арышце яе падабароннага. Пра крымінальную справу аб падрыхтоўцы да арганізацыі непарадкаў стала вядома напярэдадні. Па справе праходзяць Удальцоў, Лебедзеў і яшчэ некалькі апазыцыянэраў. Учора ў іхных кватэрах былі праведзеныя ператрусы, затым актывістаў дапыталі.
Падставай для іхнага крымінальнага перасьледу сталі матэрыялы фільма «Анатомія пратэсту-2», які быў паказаны на тэлеканале НТВ. У ім сьцьвярджаецца, што апазыцыянэры рыхтуюць гвалтоўны захоп улады на грошы з-за мяжы. Для гэтага, як вынікае зь фільма, Удальцоў нібыта сустракаўся з грузінскім палітыкам Гіві Таргамадзэ.
Удальцоў шматкроць заяўляў, што гэта хлусьня і ні зь якімі грузінскімі палітыкамі ён не сустракаўся. Таргамадзэ ў інтэрвію агенцтву Reuters сказаў, што камэнтаваць «падробкі кішэннай тэлевізіі» Ўладзімера Пуціна — ніжэй годнасьці любога чалавека, а з Удальцовым ён бы з задавальненьнем пазнаёміўся. У падтрымку Канстанціна Лебедзева актывісты арганізавалі сёньня ў Маскве шэраг пікетаў.