Старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімер Андрэйчанка мяркуе, што ў будучыні дэпутаты могуць вярнуцца да разгляду пытаньня пра скасаваньне ў Беларусі сьмяротнага пакараньня.
«Думаю, што мы вернемся да гэтага пытаньня ў будучыні. Працоўную групу ў справе скасаваньня сьмяротнага пакараньня мы не распускалі, яна працуе», — заявіў Андрэйчанка.
«Мы былі ўжо блізкія да вырашэньня гэтага пытаньня, але канчатковаму рашэньню перашкодзіў тэракт (выбух у менскім мэтро ў красавіку 2010-га — Інтэрфакс), вы пра гэта ведаеце», — заявіў Андрэйчанка.
Апошняя краіна Эўропы, дзе ў 2011 годзе адбыліся сьмяротныя пакараньні — Беларусь
Беларусь — адзіная эўрапейская краіна, якая не ўваходзіць у Раду Эўропы. Асноўная перашкода для ўваходжаньня — наяўнасьць у краіне сьмяротнага пакараньня.
Паводле зьвестак «Міжнароднай амністыі» і кампаніі «Праваабаронцы супраць сьмяротнага пакараньня ў Беларусі», за апошнія дваццаць гадоў у краіне пакарана сьмерцю больш за 400 чалавек.
У 1993 годзе беларускі парлямэнт атрымаў статус адмыслова запрошанага ў Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы (ПАРЭ), але ўжо ў 1996-м быў пазбаўлены гэтага статусу пасьля рэфэрэндуму, які ўзаконіў сьмяротнае пакараньне. У чэрвені 2009 году ПАРЭ прыняла рэзалюцыю пра вяртаньне Беларусі статусу адмыслова запрошанага, калі ў краіне адменяць сьмяротнае пакараньне ці ўвядуць мараторый на яго. Аднак ужо ў наступным годзе ў Беларусі былі зьдзейсьненыя новыя пакараньня, пасьля чаго ПАРЭ афіцыйна рэкамэндавала сваім сябрам не наведваць краіну.
Пасьля расстрэлу ў 2012 годзе Дзьмітрыя Канавалава і Ўладзіслава Кавалёва, абвінавачаных у тэракце ў менскім мэтро, генсакратар Рады Эўропы Турб’ёрн Ягланд заявіў: «Наяўнасьць у Беларусі сьмяротнага пакараньня не дазваляе ёй мець які-небудзь статус у рамках Рады Эўропы».
Сытуацыю камэнтуе намесьнік старшыні праваабарончага цэнтру «Вясна» Ўладзімер Лабковіч:
«У пытаньні сьмяротнага пакараньня — як паказала апошняя сытуацыя з пакараньнем Канавалава і Кавалёва — бальшыня беларускага грамадзтва, як і ў многіх іншых пытаньнях, абганяе дзейны рэжым. Бальшыня грамадзян, што паказвае і сацыялёгія, выступаюць за адмену сьмяротнага пакараньня. Таму — як, на жаль, сёньня часта бывае, — усё залежыць ад палітычнай волі рэжыму. Безумоўна, сьмяротнае пакараньне можа быць адмененае. На яго як мінімум можа быць уведзены мараторый, калі ўлады не жадаюць яго адмяняць. Мараторый можа быць уведзены ў кожную сэкунду. І гэтае пытаньне, на жаль, палітычнае і паказвае пазыцыю сёньняшніх уладаў што да гэтага пытаньня».
Намесьнік кіраўніка праваабарончай арганізацыі «Беларускі Хэльсынскі камітэт» Гары Паганяйла адзначае:
«Я думаю, што гэтае пытаньне — на ўзроўні размоваў пра мараторый на сьмяротнае пакараньне альбо прыняцьцё закону аб выключэньні з Крымінальнага кодэксу артыкула аб сьмяротным пакараньні. Для гэтага неабходная палітычная воля аднаго чалавека, ад якога і будзе залежаць, будзе адмененае сьмяротнае пакараньне альбо не. Пры гэтым няма неабходнасьці праводзіць нейкія рэфэрэндумы альбо адмысловыя апытаньні. Гэта павінна вырашацца выключна заканадаўча пры наяўнасьці палітычнай волі».