У Расеі завялі крымінальную справу на актывістаў «Левага фронту» за падрыхтоўку да масавых беспарадкаў.
З каардынатара арганізацыі Сяргея Ўдальцова ўзялі падпіску пра нявыезд, ягоны паплечнік Канстанцін Лебедзеў арыштаваны. У Менску бачаць выразныя паралелі паміж маскоўскімі падзеямі і тым, што адбывалася ў 2010 годзе ў Беларусі.
У беларускай Партыі левых «Справядлівы сьвет» не падтрымліваюць кантактаў з расейскім «Левым фронтам», зазначыў «Свабодзе» актывіст партыі Зьміцер Яненка. Перасьлед Удальцова і ягоных паплечнікаў ён зьвязвае ня зь іх левай ідэалёгіяй, а з удзелам у пратэстах:
«Пуцін баіцца любога радыкалізму, які можа ўзьнікнуць у Расеі, а „Левы фронт“ і Ўдальцоў — гэта якраз радыкалы, людзі, здольныя ня проста выводзіць, як КПРФ, на першамайскія дэманстрацыі народ з паветранымі балёнчыкамі, а здольныя да вялікага супраціву».
Расейскія ўлады, якія баяцца масавых пратэстаў і «каляровых» рэвалюцый, узялі курс на застрашваньне вулічных лідэраў, хоць застрашыць Удальцова складана, кажа Зьміцер Яненка. Ён зьвяртае ўвагу на тое, што відэаматэрыялы на Ўдальцова ў Расею перадаў беларускі КДБ.
У расейскі прапагандысцкі фільм пра Ўдальцова трапіў беларускі апазыцыйны палітык Анатоль Лябедзька. Ён кажа, што не знаёмы з Удальцовым ці кім-небудзь яшчэ зь «Левага фронту». Разам з гэтым спадар Лябедзька бачыць шмат аналёгіяў паміж падзеямі ў Расеі і тым, што адбывалася ў Беларусі. У прыватнасьці — аўтарытарныя паводзіны ўладаў, сілавых структур, прапагандысцкая кампанія ў СМІ:
«Мы гэта ўжо прайшлі, гадоў 10 таму, а там толькі ўздым гэтага адбываецца. Мы ўжо прайшлі праз розныя крымінальныя справы, спробы розных абвінавачваньняў, а ў Расеі гэта толькі на самым пачатку. Але аналёгіі відавочныя. І гэта, з другога боку, сьведчыць пра тое, што ва ўладаў ёсьць праблемы, што Балотная плошча пэрспэктыўная, і таму б’юць па людзях, якія могуць мабілізаваць людзей на плошчу і якія ўспрымаюцца імі як лідэры».
Анатоль Лябедзька мяркуе, што рэжым у Расеі пакуль не такі жорсткі, як у Беларусі, там больш прасторы для дзейнасьці палітычных структур, але Пуцін ідзе ў тым жа аўтарытарным кірунку.
Палітоляг Аляксандар Класкоўскі зазначае, што для расейскага і беларускага рэжымаў звышзадача — здушыць пратэсты з выкарыстаньнем нейкай імітацыі законнасьці:
«Насамрэч гэта якраз спэцапэрацыя, сплянаваная з боку ўладных структур дзеля таго, каб зьнішчыць апазыцыю, якая выйшла на вуліцу і стала страшнай для расейскай улады. Зноў жа гэта — як і беларуская ўлада, якая баіцца менавіта вулічнай актыўнасьці і таму б’е па гэтых вулічных лідэрах».
Аляксандар Класкоўскі зазначае, што Расея пачала «звальвацца ў аўтарытарны штопар» пасьля апошніх думскіх і прэзыдэнцкіх выбараў, калі прайшлі масавыя акцыі пратэсту і Пуцін адмовіўся ад імітацыі дэмакратыі — гэтаксама як у 2010-м Лукашэнка адмовіўся ад ілюзорнай «лібэралізацыі»:
«Калі раней казалі, што аўтарытарызм у Расеі мякчэйшы, то зараз гэтыя два рэжымы кінуліся навыперадкі, хто болей закруціць гайкі. Хаця Расея пасьля гэтага рэпрэсіўнага трэнду будзе, відаць, адыходзіць да нейкай больш складанай гульні, таму што там занадта шмат чыньнікаў: і краіна вялікая, і бізнэс разьвіты, і розныя цэнтры сілы. А ў Беларусі ўсё проста — грубая фараонская піраміда і, напэўна, больш змрочныя пэрспэктывы».
У беларускай Партыі левых «Справядлівы сьвет» не падтрымліваюць кантактаў з расейскім «Левым фронтам», зазначыў «Свабодзе» актывіст партыі Зьміцер Яненка. Перасьлед Удальцова і ягоных паплечнікаў ён зьвязвае ня зь іх левай ідэалёгіяй, а з удзелам у пратэстах:
Пуцін баіцца любога радыкалізму, які можа ўзьнікнуць у Расеі ...