Сучасная Дзітва вядзе сваё летапісаньне з 1970 году, калі пачаў працаваць торфабрыкетны завод, даўшы жытло і працу двум сотням працоўных. Дагэтуль тут спрадвеку месьцілася вёска Кульбакі, якая, хоць і за 12 кілямэтраў ад Ліды, лічылася «цьмутараканьню». Паабапал паселішча, куды ні кінь, ляжала дрыгва. Таму ў часе Другой сусьветнай жыхары нават не пабачылі ніводнага акупанта. Толькі ў Першую сусьветную, кажуць, выпадкова забрыў сюды нейкі «кульгавы» немец зь вінтоўкай без штыка. Затое аж да сярэдзіны 50-х гаспадарылі «зялёныя», ад рук якіх не адзін камуніст ці проста прышлы ўцякач знайшоў жахлівы спачын у багне. Я ж, каб адчуць тутэйшую сытуацыю, заскочыў напачатку да 78-гадовага спадара Пятра Баламута, сябра БНФ у 90-х, зь якім пазнаёміўся 5 год таму ў часе першай вандроўкі.
Карэспандэнт: «Вы як пэнсіянэр дэвальвацыю, скачок цэн — на сабе адчулі?»
Баламут: «Вядома, дорага ўсё — сыр тварожны 7 тысяч каштуе. Мы ўдвох 4 мільёны атрымліваем, неяк жывем. Моладзь хіба на заробкі ў Маскву зьезьдзіць, але ўсе на працы ў нас — дзейнічае торфабрыкетны завод, будаўнічая СМУ і калгас ад птушкафабрыкі...»
Для вандроўкі ў мяне былі дзьве падставы — прынятая ў сувязі з нафтагазавымі цяжкасьцямі дзяржпраграма па замяшчэньні прыроднага газу мясцовымі відамі паліва, а таксама публічна абвешчанае абяцаньне кіраўніцтва як торфазаводу, так і птушкафабрыкі давесьці да канца году заробак усіх дзітвянцаў да 500 даляраў. Першы візыт — да дырэктара торфабрыкетнага, спадара Казіміра Банцэвіча, які параўнальна нядаўна заступіў на пасаду. Пытаюся, як ідуць справы.
Банцэвіч: «Улетку быў спад рэалізацыі нашай прадукцыі на экспарт. Тры краіны ў нас асноўныя — Польшча, Літва, Швэцыя. Але са жніўня аднавіліся пастаўкі на Швэцыю па 4 тысячы тон у месяц. І так будзе да Новага году...»
Карэспандэнт: «Нашы нафтагазавыя цяжкасьці могуць паўплываць на рост вашай прадукцыі? І Лукашэнка ж гаварыў пра пошук альтэрнатыўных крыніц паліва...»
Банцэвіч: «Праграма, натуральна, тычыцца і нас як вытворцаў. Таму сёлета нам даведзены большы плян паставак на 15% — гэта ў Гродзенскую, Віцебскую і часткова Магілёўскую вобласьці. У год 142 тысячы тон мы вырабляем брыкету, дзесьці 55% ідзе на ўнутраны рынак. Нароўні з павелічэньнем ужытку ўнутры краіны, намі рашаецца задача павелічэньня экспарту. На Захадзе таксама думаюць, як рацыянальна і выгадна арганізаваць працэсы вытворчасьці цеплавой энэргіі за кошт таньнейшых відаў паліва...»
Карэспандэнт: «Тона брыкету і тона газу — вы маглі б параўнаць?»
Банцэвіч: «Калі пераводзіць на тону ўмоўнага паліва, за торф таньней у 2 разы атрымліваецца. Аб’яднаньнем „Белтопгаз“ створаны ў Літве гандлёвы дом па арганізацыі экспартных паставак на прыбалтыйскі і скандынаўскі рынкі. З кастрычніка празь яго пачынаем пастаўкі ў Літву штомесяц па 3 тысячы тон. Плянуецца ўключыць у плян паставак і Фінляндыю. На наступны год пастаўлена ўрадам задача нарасьціць экспарт да 115,2% да ўзроўню бягучага году. Нашы спэцыялісты паехалі на Ўкраіну вывучаць вопыт па вытворчасьці гранул з торфу з дадаваньнем біямасы...»
Карэспандэнт: «Вы гатовыя да павелічэньня ўнутранага попыту ў наступным годзе?»
Банцэвіч: «Вядома, пастаўкі на ўнутраны рынак абавязковыя і нікім не абмяркоўваюцца — і насельніцтва, і бюджэтную сфэру мусім забясьпечыць...»
Карэспандэнт: «Радовішчаў торфу ў Дзітве для гэтага дастаткова?»
Банцэвіч: «Так, паклады торфу дазваляюць працаваць стабільна 30 год...»
Карэспандэнт: «Эколягі лічаць, што здабыча торфу — забруджваньне навакольля...»
Банцэвіч: «У нас праблем са службамі экалёгіі не ўзьнікала. Імкнёмся выконваць усе ўмовы пры распрацоўцы радовішчаў. А на палетках, якія выпрацаваныя, праводзім мерапрыемствы па рэкультывацыі гэтых плошчаў пад натуральнае забалочваньне. З 2013 году пачнём паэтапна выводзіць плошчы, і будзе аднаўляцца экалягічны фон...»
Карэспандэнт: «За апошнія 4 гады вы можаце пахваліцца павелічэньнем заробкаў вашых супрацоўнікаў?
Банцэвіч: «Хваліцца асабліва няма чым. Стараемся захаваць сярэдні ўзровень 3,5 мільёна. Пастаўлена задача райвыканкамам, аб’яднаньнем „Белтопгаз“ да канца году выйсьці на ўзровень 500 даляраў — гэта 4,5 мільёна...»
Праз брамку без аховы, за 500 мэтраў ад прахадной, праходжу на тэрыторыю заводу. Непадалёк 3-мэтровая печ у форме ракеты, некалькі грузчыкаў паляць у ёй дрывяны вугаль, каб атрымаць чорныя вугляныя камякі для брыкетаў. У паветры на некалькі мэтраў навокал устойлівы пах угарнага газу, як пасьля пажару. Рабочыя без рэсьпіратараў, згаджаюцца пагутарыць на ўмовах ананімнасьці.
Спадарства: «Пры новым дырэктару прыгажэй стала, раней усюды бруд... А грошай на касмэтыку гэтую мільярды пайшлі!..»
Карэспандэнт: «Значыць, у вас да 2 мільёнаў, а сярэднюю зарплату пішуць 3 мільёны 400. І наконт 500 даляраў...»
Спадарства (агульны сьмех): «Сумняваемся!.. Як у фільме артыст казаў — гэта калі прыйдуць гуманоіды!» (Сьмех.)
Карэспандэнт: «Але ж на торфазаводзе цяжкая праца...»
Спадарства: «Шкоднасьць у нас — пыл, загазаванасьць, угарны газ. Але ж пасьля пажараў яны з амуніцыяй... Мы стараемся не заходзіць у гэтую печку-памяшканьне. Даюць нам нейкія рэсьпіратары, але яны на пару дзён... Нам трэба з раніцы разгрузіць пакетамі печ з гэтым угарным матэрыялам пасьля паленьня драўнянага вугалю. На наступны дзень зноў загружаем, распальваем — і паўтара сутак гарыць-копціцца...»
Карэспандэнт: «Былі выпадкі, калі адчувалі нейкія лёгачныя хваробы?»
Спадарства: «Я на бальнічны трапіў з таксыкозам... У нас хацеў адзін вугалю набраць-украсьці, а яшчэ не астыла печ, і ледзь не задыхнуўся... Бывае, адкрываем, а печ дыміць-гарыць, трэба ізноў яе запакоўваць. А то былі „сьмельчакі“, што хацелі адкрыць і паглядзець, што там. У Зэльве вартаўнік хацеў набраць так вугалю, адкрылі печ — і вываліўся труп...»
* * *
Стаўлю ў сувязі са сказаным перад сабой праграму-мінімум — знайсьці хоць аднаго дзітвянца, які б паверыў абяцаньням сваіх кіраўнікоў ды вэртыкальшчыкаў, што атрымае першыя 500 даляраў да новага 2013 году. Калгас, у якім працуе больш за палову пасёлку, ужо 6 год належыць камунальнаму ўнітарнаму сельгаспрадпрыемству «Лідзкая птушкафабрыка». На ўскраіне — самая старая жывёлагадоўчая фэрма, якой «40 год без капрамонту». Сьмяецца загадчыца, спадарыня Тацяна Капцэвіч.
Карэспандэнт: «Колькі пагалоўе на вашай фэрме?»
Капцэвіч: «500 галоў і маладняк. Даілі 13 літраў на карову, цяпер 12. Заробкі — каля 2 мільёнаў...»
Карэспандэнт: «А вы ведаеце, што перад дзітвянцамі пастаўлена задача давесьці заробак да 500 даляраў да канца году?»
Капцэвіч: «Чулі, але не асабліва верыцца, што так будзе. Адкрылі новы комплекс, і ў нас забралі ўвесь маладняк — ён ня ўводзіўся ў статак аж з красавіка. Мы не выбракоўвалі малапрадуктыўных жывёлаў — мы „чорная скаціна“, удоі пацягнулі ўніз...»
Карэспандэнт: «Вам што-небудзь абяцаюць?»
Капцэвіч: «Самі круцімся — у мяне зараз вырошчваюцца цёлкі, на наступны месяц будуць ацёлы і больш малака. Сярэдняе прыбаўленьне ў вазе 670 грам — нармальна...»
Побач лядашчы будынак, там цяляткі. За імі даглядае спадарыня Людміла Галоўчыц, якая ўжо год на пэнсіі. Чаму не сышла на заслужаны адпачынак?
Галоўчыц: «Як — што зацікаўлівае? Сена, мука, пасьцілка, корм ёсьць...»
Карэспандэнт: «А заробак?»
Галоўчыц: «Трошкі падбавілі — у гэтым месяцы 2 мільёны 700. Хочам, каб яшчэ лепш было — паглядзіце, кватэра якая дарагая і электраэнэргія — за 2-пакаёвую кватэру аддаю 200 тысяч з капейкамі...»
Карэспандэнт: «Людзі не бягуць — хочуць ісьці на фэрму?»
Галоўчыц: «Не застаюцца хіба тыя, хто ўцягнуўся, бо мы працуем без выхадных, дырэктары мяняюцца...»
Карэспандэнт: «Па колькі гадзін вам даводзіцца працаваць?»
Галоўчыц: «Прыходзім а палове шостай зранку, пачысьцім кармушкі, едзем па пойла, раздаём муку, едзем па сянаж — да 11-й. Потым прыходзім а палове на трэцюю, і да вечара тут. 200 галоў у нас цялятак — павінна быць 140...»
На кані пад’яжджае сваяк суразмоўніцы — 51-гадовы спадар Грыгорый Галоўчыц.
Карэспандэнт: «Добра здароўе, а вы даглядчык, відаць?»
Спадар: «Так, працую 20 год на гэтай фэрме, зараз амаль 3 „лімоны“ выходзіць — прывагі павялічыліся...»
Карэспандэнт: «Вам хапае?»
Грыгорый: «Ну дзе ж хапае — у краму зойдзеш, 100 тысяч нада на масла, хлеб, сьмятану, і труба! Хацелася б лепей жыць — слоў няма...»
Карэспандэнт: «Лукашэнка 17 год абяцае-абяцае...»
Грыгорый: «500 даляраў? Мы ў жыцьці не палучым — памру ў ботах! (Сьмяецца.) Такой працы ў нас на фэрме няма, абяцае ж усім...»
Заўважаю пажылых кабет, што зграбаюць у купы салому. Гэта разавае заданьне для паляводаў — прозьвішчы назваць баяцца, на заробак скардзяцца.
Спадарыні: «Якія грошы — мільён 70, да мінімалкі нам даплочваюць...»
Карэспандэнт: «Што вы робіце, каб атрымаць мільён 70? На працы кожны дзень?»
Спадарыні: «На камяні ходзім — па палетках зьбіраем... Што кажуць, тое і робім...»
Карэспандэнт: «Да канца году заробак у вас будзе 500 даляраў. (Сьмех.) Што, ня верыце?»
Спадарыні: «Ня ведаем!.. Калі кажуць, значыць, зробяць...» (Сьмяюцца.)
За некалькі дзясяткаў мэтраў ад фэрмавай агароджы — двухпавярховыя дамы. Да аднаго зь іх шыбуе 47-гадовы спадар Юры Капцэвіч з набраным побач вядром яблыкаў. Пытаюся:
Карэспандэнт: «Фэрма менш за сотню мэтраў — вы ведаеце, што санітарная зона не такая?»
Юры: «Вядома, і часам нясе! А калі вецер сюды, з торфазаводу пах гару ад вугалю. Працую ў калгасе сантэхнікам...»
Карэспандэнт: «500 даляраў выходзіць жа, канечне?»
Юры: «Вы што?! 80! Першы месяц — ці то напужаліся яны перад выбарамі — 200 выйшла, гэта мільён 800, а так — 900–800 тысяч...»
Карэспандэнт: «Гэта парушэньне заканадаўства — вы ведаеце, што ня маеце права менш за мінімалку атрымліваць?!»
Юры: «Так, але 80 баксаў — і вышка! Магу разьліковы паказаць...»
Карэспандэнт: «Вы хочаце, каб ад шоку я ўпаў перад вашымі вачыма?»
Капцэвіч (сьмяецца): «Нават і простыя даяркі тут, казалі, за 900 тысяч. Начальнікі палучаюць — а начальства мора. Калі разьдзяліць на ўсіх, мо і выйдзе 3 „лімоны“...»
Мяне суправаджаў у вандроўцы кіраўнік Лідзкай аб’яднанай суполкі Партыі БНФ Уладзімір Круцікаў, зь якім пры канцы дзелімся ўражаньнямі.
Круцікаў: «Адразу ўразіла няшчырасьць „вярхоў“ і адчуваньне забітасьці, затурканасьці і нэндзы „нізоў“ — жывуць бедна, выжываюць на сваіх палетках, дзе што пасадзяць ці падбяруць. Бо пражыць за мільён 70 немагчыма, калі яшчэ і за кватэру 200 тысяч плаціць. Відавочна, што да 500 даляраў ніколі не падымецца плянка ў такіх мясьцінах. Лукашэнка пабудаваў сыстэму, што, бачна, не працуе — поўная адсутнасьць сыстэмнага падыходу, калі прадпрыемства нешта сабе ўрве, выцягне, але і гэта ўжо не атрымліваецца. Яго кіраваньне зайшло ў поўны ступар!»