Сяргей Дубавец

Сяргей Дубавец

Сяргей Дубавец — пісьменьнік, літаратурны крытык, журналіст, выдавец. Нарадзіўся 17 верасьня 1959 году ў Мазыры. Гадаваўся й вучыўся ў Менску.

Скончыў журфак БДУ (1984). Служыў у войску (1978–1980).

Выдавец нелегальных часопісаў «Люстра дзён» (1980), «Бурачок» (1986), «Кантроль» (1988), «Літаратура» (1999) і інш.

Працаваў у выдавецтве «Беларуская Савецкая Энцыклапедыя» (1984), газэце «Гомельская праўда» (1984–1987), часопісе «Нёман» (1987–1990). Галоўны рэдактар газэт «Свабода» (1990–91) і «Наша Ніва» (1991–2000), радыё «Балтыйскія Хвалі» (2000–2001), аўтар перадач на Радыё Свабода (з 1997).

Выдаў кнігі: «Практыкаваньні» (1991), «Русская книга» (1997, другое выданьне — 2009), «Дзёньнік прыватнага чалавека» (1998), «Вострая Брама» (2005), «Вершы» (2007), «Як?» (2009), «Майстроўня. Гісторыя аднаго цуду» (2012).