У Гомелі прадпрымальнікі гандлёвага цэнтру «Сакрэт» пратэстуюць супраць рэзкага падвышэньня арэнднай платы новым уласьнікам — менскім таварыствам з дадатковай адказнасьцю «НП-Сэрвіс».
Канфлікт ужо выйшаў за межы гандлёвага цэнтру — прадпрымальнікі зьвярнуліся да гарадзкіх і абласных уладаў. І сёньня на чарговай так званай плянэрцы прадпрымальнікаў цэнтру было абвешчана, што на будучым тыдні чакаецца супольная сустрэча ў гарвыканкаме, на якую будуць запрошаныя й прадстаўнікі кампаніі «НП-Сэрвіс».
Гаворыць сябра рады прадпрымальнікаў паркінгу Сьвятлана Калачова:
«Мы ўжо выказалі і ўраду, і мясцовым уладам, і ім, новым уладальнікам паркінгу, што мы не рабы і на рабаўладальніцкія стасункі мы ня згодныя. Мы — звычайныя людзі і хочам проста працаваць».
У гандлёвым цэнтры арандуюць зараз плошчы каля чатырох сотняў прадпрымальнікаў. З улікам сямейнага бізнэсу й прадстаўнікоў такіх буйных кампаній, як «Мілавіца» й «Аксіс», гаворка ідзе пра лёс прыкладна 700 сем’яў, якія могуць апынуцца на вуліцы бяз сродкаў да існаваньня.
Прадпрымальніца Тацяна:
«У бальшыні сваёй тут працуюць жанчыны, жанчыны-прадпрымальніцы. Зайдзіце ў любы ралет — і ўбачыце жаночы калектыў. Ёсьць мацяркі-адзіночкі, ёсьць тыя, хто ў разводзе. Яны самі ўтрымліваюць сваіх дзяцей. Яны ня могуць, яны плачуць, калі для іх зачыніцца гэты цэнтар. Калі пакутуем мы — значыць, пакутуюць і нашыя сем’і».
Новы ўласьнік у асобе кампаніі «НП-Сэрвіс» абвясьціў пра заключэньне дамоваў на арэнду плошчаў у паркінгу на кабальных, як лічаць прадпрымальнікі, умовах. Пра гэта кажа прадпрымальніца Алена:
«Нам прапануюць нерэальна высокія стаўкі арэнды, якіх няма нідзе ў Беларусі — да 90 эўра за квадратны мэтар, калі ў цябе гандлёвая плошча 30 квадратаў. На маленькія плошчы прапануюць 120 эўра, пад кававыя аўтаматы — 180 эўра. Гэта вельмі вялікія грошы, і плаціць іх ніхто ня ў стане».
Суразмоўніца кажа, што новыя дамовы — гэта з боку ўласьніка рабаўніцкі бізнэс. Выглядае, што ён скіраваны на выцісканьне прадпрымальнікаў з гандлёвага цэнтру:
«Мы павінны аддаць закладны дэпазыт за некалькі месяцаў наперад і, вядома, арэндную плату за некалькі месяцаў наперад. Апісалі нашыя ралеты паводле акту прыёмкі-перадачы так, што нават электрасьвяцільнікі, якія я купляла за свае грошы, ралет за свае грошы, гіпсакардонныя сьцены — усё гэта цяпер уласнасьць паркінгу. Ёсьць у новай дамове, якую нам прапануецца падпісаць, і такое: у выпадку пратэрміноўкі якіх-кольвечы плацяжоў і невядомых нам „іншых сытуацыяў“ яны маюць права зайсьці ў ралет і апісаць нашую маёмасьць бяз нас, у нашую адсутнасьць».
Раней арэнда мэтру плошчы ў залежнасьці ад месца каштавала 30—45 эўра.
Да нядаўняга часу гандлёвы цэнтар «Сакрэт» належаў фірме «Новы стандарт». Як сьцьвярджаюць прадпрымальнікі, папярэдняя адміністрацыя паркінгу ў асобе дырэктаркі Валянціны Пташынскай дамаглася скасаваньня заключаных раней дамоваў, у тым ліку й доўгатэрміновых.
Прадпрымальніца Юлія: «З намі скасавалі дамовы, можна сказаць, шляхам падману. Запрашалі кожнага паасобку і гаварылі — я кажу, як было асабіста са мною, — што дамова застанецца ў сіле і на ранейшых умовах. Адзінае, што зьменіцца — гэта ўласьнік».
Цяперашні прадстаўнік новага ўласьніка Дзяніс Юрасаў заяўляе: «Мы не адказваем за дзеяньні папярэдніх уласьнікаў. У нас няма канфлікту з тымі арандатарамі, хто з намі супрацоўнічае. Яны падпісалі дамовы — і працягваем супрацоўніцтва».