Старшыня партыі БНФ Аляксей Янукевіч гэтак пракамэнтаваў сёньняшняе рашэньне Эўразьвязу працягнуць санкцыі супроць Беларусі яшчэ на год.
«На маю думку, такое рашэньне Эўразьвязу сьведчыць пра жаданьне прыпыніць эскаляцыю і пачакаць, якія далейшыя крокі будзе рабіць беларускі бок. Відавочна, што вызваленьне двух палітвязьняў было расцэнена як пазытыўны крок, але яўна недастатковы. Гучалі прапановы пашырыць сьпіс асобаў, на якіх распаўсюджваюцца санкцыі. Але, мяркую, міністры замежных спраў краін Эўразьвязу схіліліся да варыянту захаваньня статусу-кво, каб даць і сабе, і беларускім уладам нейкі час і паглядзець, якія дзеяньні будуць рабіцца далей. Калі спраўдзяцца чаканьні на вызваленьне іншых палітвязьняў, мяркую, сытуацыя можа разьвівацца паводле аднаго сцэнару. Калі ж не — тады сапраўды можна чакаць і больш жорсткіх рашэньняў з боку Эўразьвязу».
Карэспандэнт: «Які сцэнар вам падаецца больш рэальным?»
«Прадказваць вельмі цяжка, бо інфармацыя да нас даходзіць вельмі абмежаваная. Найперш будучы сцэнар падзей залежыць ад таго, якія стасункі будуць у беларускіх уладаў з Крамлём. Калі будуць складанасьці, пра што ўскосна сьведчыць цэлы шэраг падзеяў і зьвестак, то, мяркую, дзеля ўраўнаважаньня вонкавай палітыкі беларускім уладам будзе выгадна наноў наладжваць дыялёг з Эўропай. Гэта можа пацягнуць за сабой і вызваленьне палітвязьняў, што было б вельмі добра. Ёсьць пэўныя знакі, якія дазваляюць лічыць гэты сцэнар верагодным. Аднак напэўна сьцьвярджаць пра гэта — ня думаю, каб нехта ўзяўся».