На рэфэрэндуме аб аддзяленьні Шатляндыі будзе 1 пытаньне

Алекс Салманд

Прэм'ер-міністар Вялікабрытаніі Дэвід Кэмэран і першы міністар Шатляндыі Алекс Салманд падпісалі пагадненьне, якое рэглямэнтуе рэфэрэндум аб незалежнасьці шатляндзкай тэрыторыі, прызначаны на 2014 год.

Паводле дамоўленасьці, у бюлетэні для галасаваньня будзе толькі адно пытаньне з варыянтамі адказаў «так» і «не».

Шатляндзкая нацыянальная партыя, якую ўзначальвае Салманд, насуперак незадавальненьню ўладаў у Лёндане, агітуе за незалежнасьць ужо амаль 80 гадоў – з 1934 году.

Парадак слоў у пытаньні выбаршчыкам у бюлетэні, а таксама магчымасьць галасаваньня для 16- і 17-гадовых шатляндцаў будуць вызначаныя парлямэнтам у Эдынбургу на працягу бліжэйшых месяцаў.