Рада Эўразьвязу падоўжыла візавыя і маёмасныя санкцыі супраць беларускіх уладаў яшчэ на адзін год.
На гэты момант санкцыі дзейнічаюць у дачыненьні да 243 асобаў, у тым ліку Аляксандра Лукашэнкі і ягоных старэйшых сыноў, і 32 кампаній, якія належаць набліжаным да яго беларускім алігархам.
У адносінах з афіцыйным Менскам Эўразьвяз вырашыў захаваць статус-кво, падоўжыўшы яшчэ на год ранейшыя візавыя і эканамічныя санкцыі, ніяк не аслабіўшы і не ўзмацніўшы іх. Міністры замежных спраў спраў краін Эўразьвязу на супольным пасяджэньні аргумэнтавалі сваё рашэньне тым, што ня ўсе беларускія палітвязьні вызваленыя і ніводзін з вызваленых ня быў рэабілітаваны, а таксама адсутнасьцю паляпшэньня ў пляне павагі да правоў чалавека, законнасьці і дэмакратычных прынцыпаў. Рада Эўразьвязу вырашыла падоўжыць цяперашнія абмежавальныя захады да 31 кастрычніка 2013 году, пакінуўшы магчымасьць іх далейшага перагляду.
Рада Эўразьвязу зьвярнула ўвагу на тое, што мінулыя выбары ў Палату прадстаўнікоў прайшлі на фоне рэпрэсіяў і сталіся для Беларусі яшчэ адной страчанай магчымасьцю правесьці кампанію адпаведна стандартам АБСЭ.
Рада Эўразьвязу назвала пазытыўным сыгналам вызваленьне Сяргея Каваленкі і зноў заклікала ўлады Беларусі вызваліць і рэабілітаваць усіх палітвязьняў, спыніць уціск грамадзянскай супольнасьці, апазыцыі і незалежных СМІ, а таксама дазволіць аднавіць працу офіса АБСЭ ў Менску ды супрацоўнічаць з новым спэцдакладчыкам ААН па праблеме правоў чалавека ў Беларусі.
Эштан: Галоўная праблема — палітвязьні
Апрача таго, Рада Эўразьвязу выказала гатоўнасьць працягваць падтрымку грамадзянскай супольнасьці Беларусі і заявіла пра гатоўнасьць пачаць дыялёг наконт аблягчэньня візавага рэжыму зь Беларусьсю, хоць Менск дагэтуль не адрэагаваў на адпаведныя прапановы, якія прагучалі ў чэрвені мінулага году.
На сёньня эўрапейскія санкцыі дзейнічаюць супраць 32 кампаніяў, якія належаць набліжаным да Аляксандра Лукашэнкі бізнэсоўцам Юрыю Чыжу, Уладзімеру Пефціеву і Анатолю Тарнаўскаму, і 243 асобаў (на чале з самім Лукашэнкам), якім забаронена выдаваць эўрапейскія візы і чые актывы на тэрыторыі Эўразьвязу павіны быць замарожаныя.
Віленскі палітоляг Віціс Юрконіс прызнае, што візавыя і маёмасныя санкцыі Эўразьвязу не ўплываюць істотна на паводзіны беларускіх уладаў і не спрыяюць пераменам у Беларусі:
«Наконт таго, што раздражняюць — я пагадзіўся б: так, санкцыі раздражняюць беларускія ўлады. Але вялікага ўплыву, у прынцыпе, я ня бачу. Іншая справа, што ў беларускіх уладаў ёсьць інтарэс супрацоўнічаць з Эўрапейскім Зьвязам і яны б хацелі выкарыстоўваць эўрапейскую карту ў балянсаваньні з Расеяй».
У любым выпадку ў адносінах з Эўразьвязам мяч цяпер на беларускай палове поля, перакананы спадар Юрконіс:
«Пасьля 19 сьнежня 2010 году санкцыі сталіся выразным сыгналам Эўразьвязу пра тое, што ён не ўхваляе таго, што адбываецца ў Беларусі, і ў ніякім выпадку ня будзе супрацоўнічаць, калі ня будзе нейкіх пераменаў. І цяпер гэтыя санкцыі — нейкі індыкатар адносін паміж Эўразьвязам і Беларусьсю».
Калі беларускія ўлады пойдуць на нейкія зьмены, то санкцыі могуць зьмякчацца, але гэтага пакуль не назіраецца.
Менскі палітоляг Андрэй Фёдараў таксама прызнае, што Эўразьвяз санкцыямі не дамогся ад беларускіх уладаў таго, што хацеў, бо ў турмах застаюцца палітзьняволеныя, а мінулыя выбары не адпавядалі стандартам АБСЭ. Але гэта ня значыць, што эфэкту ад іх не было:
«Мы ня ведаем. Можа, калі б санкцыяў не было, можа, у Беларусі было б яшчэ горшае становішча. Так што тут адназначнага адказу няма. Тое, што санкцыі не панацэя — гэта відавочна. Але я не выключаю, што яны нейкую карысьць прынесьлі».
Андрэй Фёдараў пазытыўна ацэньвае імкненьне Эўразьвязу падтрымліваць грамадзянскую супольнасьць у Беларусі, але прызнае, што беларусам, якія прагнуць перамен, ня варта спадзявацца толькі на гэта:
«Баюся, што беларусы ў сваёй масе самі ня вельмі дэманструюць жаданьне пераменаў. Вось гэта і ёсьць галоўная прычына таго, што такі стан захоўваецца».
Карэспандэнт: «Вы не чакалі пашырэньня эканамічных санкцый?»
«Ведаю, што ў Брусэлі была дыскусія на гэтую тэму. І ўсе разумеюць, што рашэньні, якія прымаюцца, не павінны ўспрымацца большасьцю грамадзян Беларусі як штосьці супроць іх. Тут трэба прымаць рашэньні вельмі далікатна. Я чакаў бы ад Эўрапейскага Зьвязу крыху іншага, дзе трэба навесьці парадак. Калі нейкія краіны Эўразьвязу займаюцца кантрабандай з удзелам беларускіх уладаў — вось гэта тое, на што павінна быць імгненная рэакцыя».
«На маю думку, такое рашэньне Эўразьвязу сьведчыць пра жаданьне прыпыніць эскаляцыю і пачакаць, якія далейшыя крокі будзе рабіць беларускі бок. Відавочна, што вызваленьне двух палітвязьняў было расцэнена як пазытыўны крок, але яўна недастатковы. Гучалі прапановы пашырыць сьпіс асобаў, на якіх распаўсюджваюцца санкцыі. Але, мяркую, міністры замежных спраў краін Эўразьвязу схіліліся да варыянту захаваньня статусу-кво, каб даць і сабе, і беларускім уладам нейкі час і паглядзець, якія дзеяньні будуць рабіцца далей. Калі спраўдзяцца чаканьні на вызваленьне іншых палітвязьняў, мяркую, сытуацыя можа разьвівацца паводле аднаго сцэнару. Калі ж не — тады сапраўды можна чакаць і больш жорсткіх рашэньняў з боку Эўразьвязу».
«Апошнія два гады Эўразьвяз прымае пасьлядоўныя рашэньні, якія пасьлядоўна ж выконваюцца. Інтарэс Лукашэнкі, напэўна, у тым, каб ня стала горш, каб заставалася нейкая лазейка, нейкая магчымасьць для шантажу Масквы. То бок каб заставаўся канал наладжваньня стасункаў, якім бы можна было Крэмль папалохаць. Мне здаецца, што зараз ён можа дазволіць сабе задаволіцца і гэтым. Напэўна, унутры там ёсьць нейкія фінансавыя рэзэрвы, каб пратрымацца, таму прарыў на заходнім кірунку для яго не прынцыповы. На дадзены момант для яго лепш закруціць гайкі, утрымаць палітвязьняў у турме. А эўрапейцам не застаецца нічога іншага, як утрымліваць сваю пазыцыю. Тут ня шмат што зьмянілася. Трэба казаць, што ў Эўразьвязу пазыцыя сумленная. Гэтак бывала не заўжды, але гэтым разам яна сумленная і пасьлядоўная».
У адносінах з афіцыйным Менскам Эўразьвяз вырашыў захаваць статус-кво, падоўжыўшы яшчэ на год ранейшыя візавыя і эканамічныя санкцыі, ніяк не аслабіўшы і не ўзмацніўшы іх. Міністры замежных спраў спраў краін Эўразьвязу на супольным пасяджэньні аргумэнтавалі сваё рашэньне тым, што ня ўсе беларускія палітвязьні вызваленыя і ніводзін з вызваленых ня быў рэабілітаваны, а таксама адсутнасьцю паляпшэньня ў пляне павагі да правоў чалавека, законнасьці і дэмакратычных прынцыпаў. Рада Эўразьвязу вырашыла падоўжыць цяперашнія абмежавальныя захады да 31 кастрычніка 2013 году, пакінуўшы магчымасьць іх далейшага перагляду.
Рада Эўразьвязу зьвярнула ўвагу на тое, што мінулыя выбары ў Палату прадстаўнікоў прайшлі на фоне рэпрэсіяў і сталіся для Беларусі яшчэ адной страчанай магчымасьцю правесьці кампанію адпаведна стандартам АБСЭ.
Рада Эўразьвязу назвала пазытыўным сыгналам вызваленьне Сяргея Каваленкі і зноў заклікала ўлады Беларусі вызваліць і рэабілітаваць усіх палітвязьняў, спыніць уціск грамадзянскай супольнасьці, апазыцыі і незалежных СМІ, а таксама дазволіць аднавіць працу офіса АБСЭ ў Менску ды супрацоўнічаць з новым спэцдакладчыкам ААН па праблеме правоў чалавека ў Беларусі.
Эштан: Галоўная праблема — палітвязьні
Апрача таго, Рада Эўразьвязу выказала гатоўнасьць працягваць падтрымку грамадзянскай супольнасьці Беларусі і заявіла пра гатоўнасьць пачаць дыялёг наконт аблягчэньня візавага рэжыму зь Беларусьсю, хоць Менск дагэтуль не адрэагаваў на адпаведныя прапановы, якія прагучалі ў чэрвені мінулага году.
На сёньня эўрапейскія санкцыі дзейнічаюць супраць 32 кампаніяў, якія належаць набліжаным да Аляксандра Лукашэнкі бізнэсоўцам Юрыю Чыжу, Уладзімеру Пефціеву і Анатолю Тарнаўскаму, і 243 асобаў (на чале з самім Лукашэнкам), якім забаронена выдаваць эўрапейскія візы і чые актывы на тэрыторыі Эўразьвязу павіны быць замарожаныя.
Віленскі палітоляг Віціс Юрконіс прызнае, што візавыя і маёмасныя санкцыі Эўразьвязу не ўплываюць істотна на паводзіны беларускіх уладаў і не спрыяюць пераменам у Беларусі:
«Наконт таго, што раздражняюць — я пагадзіўся б: так, санкцыі раздражняюць беларускія ўлады. Але вялікага ўплыву, у прынцыпе, я ня бачу. Іншая справа, што ў беларускіх уладаў ёсьць інтарэс супрацоўнічаць з Эўрапейскім Зьвязам і яны б хацелі выкарыстоўваць эўрапейскую карту ў балянсаваньні з Расеяй».
У любым выпадку ў адносінах з Эўразьвязам мяч цяпер на беларускай палове поля, перакананы спадар Юрконіс:
«Пасьля 19 сьнежня 2010 году санкцыі сталіся выразным сыгналам Эўразьвязу пра тое, што ён не ўхваляе таго, што адбываецца ў Беларусі, і ў ніякім выпадку ня будзе супрацоўнічаць, калі ня будзе нейкіх пераменаў. І цяпер гэтыя санкцыі — нейкі індыкатар адносін паміж Эўразьвязам і Беларусьсю».
Калі беларускія ўлады пойдуць на нейкія зьмены, то санкцыі могуць зьмякчацца, але гэтага пакуль не назіраецца.
Менскі палітоляг Андрэй Фёдараў таксама прызнае, што Эўразьвяз санкцыямі не дамогся ад беларускіх уладаў таго, што хацеў, бо ў турмах застаюцца палітзьняволеныя, а мінулыя выбары не адпавядалі стандартам АБСЭ. Але гэта ня значыць, што эфэкту ад іх не было:
Андрэй Фёдараў пазытыўна ацэньвае імкненьне Эўразьвязу падтрымліваць грамадзянскую супольнасьць у Беларусі, але прызнае, што беларусам, якія прагнуць перамен, ня варта спадзявацца толькі на гэта:
«Баюся, што беларусы ў сваёй масе самі ня вельмі дэманструюць жаданьне пераменаў. Вось гэта і ёсьць галоўная прычына таго, што такі стан захоўваецца».
Анатоль Лябедзька: Чакаю ад Эўразьвязу рэакцыі на кантрабанду нафтапрадуктаў