Большасьць жыхароў Літвы прагаласавалі супраць будаўніцтва АЭС

Паводле папярэдніх дадзеных, 51,5% жыхароў Літвы выказаліся супраць будаўніцтва новай атамнай электрастанцыі.
«Рэфэрэндум адбыўся. Палажэньне рэфэрэндуму „Я падтрымліваю будаўніцтва новай атамнай станцыі ў Літоўскай Рэспубліцы“ не прынятае», — заявіў журналістам старшыня Галоўнай выбарчай камісіі Зянонас Вайгаўскас.

У ГВК яшчэ няма дадзеных з 200 выбарчых участкаў.

У Літве плянуюць пабудаваць Вісагінскую АЭС.

Для гэта плянуюць стварыць сумеснае прадпрыемства з удзелам літоўскай дзяржкампаніі VAE (38%вкцыя) і японскай карпарыцыі Hitachi (20%), а латвійская Latvenergo (20%) і эстонская Eesti energia (20%)

Будаўніцтва новай АЭС ацэньваецца ў суму да 5 мільярдаў эўра, піша Інтэрфакс.