Алесь Дзянісаў: Я бачу цмока і хачу зь ім змагацца

Your browser doesn’t support HTML5

Алесь Дзянісаў: «Я бачу цмока і хачу зь ім змагацца»

Алесь Дзянісаў — музыкант, рок-паэт, заснавальнік гурту «КальЯн».

Нарадзіўся 26 сакавіка 1975 году ў Горадні. Скончыў школу-ліцэй № 1 (1992), факультэт гісторыі і сацыялёгіі Гарадзенскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту (1997). З 1997 да 2007 гг. працаваў настаўнікам гісторыі і грамадзкіх навук, клясным кіраўніком у сярэдняй школе № 15.

Звольніўся на ўласнае жаданьне. Цяпер працуе незалежным журналістам.

Сябра БАЖ.

Музычную кар’еру пачаў у 1993 годзе. Граў на гітары ў гурце «Гематаген» (1993–1994).

У 1996 годзе разам са Зьмітром Антаневічам заснаваў гурт «КальЯн», які працуе ў стылістыцы «фольк-панку».

За час свайго існаваньня гурт запісаў восем альбомаў. Першы электрычны альбом «У краіне цудаў» (1997) быў выдадзены ў спліце з гуртам «Deviation» у Польшчы.

У 1998 годзе «КальЯн» узяў Гран-пры на фэстывалі «Басовішча».

У 2008 годзе, зноў жа ў Польшчы, зьнятыя кліпы на песьні «Барацьба» і «Радыеактыўны сьнег».

У 2011 годзе песьня «Радыеактыўны сьнег» была прызнана галоўным беларускім антыядзерным гітом.

Апошні па часе дыск мае назву «Антыпазытыў» (2011).

У 2011 годзе Алесь Дзянісаў заснаваў новы музычны праект «Людзі на балоце».

У 2012 годзе стаў адным з заснавальнікаў і ўдзельнікаў панк-рок-фармацыі «Dzieciuki».

Жанаты. Мае 10-гадовую дачку.
Радыёвэрсія праекту «Белы сьпіс» — 15–19 кастрычніка на хвалях «Свабоды».

Белы сьпіс

Нашы героі — тыя, хто паклаў пачатак беларускаму року, а таксама музыкі, якія сьпяваюць тое, што ім не дазваляюць сьпяваць.

Яны нарабілі шуму ў беларускай музычнай прасторы ня толькі сваімі сьпевамі, але і ўчынкамі, ды не пабаяліся адкрыта выказаць свае пазыцыі.

У іх няма эфіраў на дзяржаўным тэлебачаньні і радыё. Затое ў іх ёсьць нашмат большае — любоў і павага слухачоў.

Архіў праекту

Аляксандар Кулінковіч: «Сьпяваць пра палітыку я ня ўмею і ня буду»

Алег Хаменка: «Мы забываем, што плоцім падаткі»

Сяргей Скрыпнічэнка: «У Беларусі адсутнічае сыстэма аўтарытэтаў»

Павал Аракелян: «Прачнуўся беларусам»