Акцыянэр кандытарскіх фабрык «Камунарка» і «Спартак» Марат Новікаў выказаў шкадаваньне аб рашэнні, прынятым Лукашэнкам на нарадзе па пытаннях развіцьця кандытарскай галіны.
Лукашэнка 12 кастрычніка наведаў адкрытае акцыянэрнае таварыства «Камунарка» і выказаў незадавальненьне становішчам у кандытарскай галіне. Ён загадаў ліквідаваць назіральныя рады на абодвух прадпрыемствах. Лукашэнка заявіў, што цяпер не назіральныя рады, а непасрэдны кіраўнік будзе прымаць усе рашэньні: «Будзе, як на дзяржаўных прадпрыемствах», — канстатаваў ён, загадаўшы забыцца на ўсе назіральныя рады.
Марат Новікаў, які, паводле ягоных словаў, мае 54% акцыяў у «Спартак» і 34% у «Камунарцы», у інтэрвію інфармацыйна-аналітычнаму агенцтву “Бізнэс-навіны” выказаў нязгоду з рашэньнем:
«Я паважаю Аляксандра Рыгоравіча, паважаю яго пасаду, схіляюся перад тым, што ён такі дзейны. Але як можна браць на сябе такую адказнасьць - зьнішчыць сумеснае прадпрыемства, зьнішчыць назіральны савет. Я разумею, што яго не цікавіць інвестыцыйны клімат”, - сказаў Новікаў.
Паводле слоў Новікава, якія цытуе агенцтва “Бізнэс-навіны”, ён нават у самым дрэнным варыянце развіцьця падзей не меркаваў, што справа можа скончыцца такім чынам. Як адзначыў Новікаў, такога няма "нават у Венэсуэле, на Кубе".