Натальля Пінчук, жонка палітвязьня Алеся Бяляцкага, які быў адным з намінантаў на Нобэлеўскую прэмію міру, вітала рашэньне Нобэлеўскага камітэту.
«Я думаю, што прэмія абсалютна заслужаная ў дадзеным выпадку, Эўразьвяз шмат намаганьняў прыкладаў да справы міра, шмат увагі зьвяртаў і на праблемы Беларусі. У гэтым кантэксьце ягоная заслуга таксама неаспрэчная»,— заявіла Натальля Пінчук «Свабодзе».
Нобэлеўскі камітэт сёньня прысудзіў нобэлеўскую прэмію міру Эўрапейскаму зьвязу.
Нобэлеўскі камітэт сёньня прысудзіў нобэлеўскую прэмію міру Эўрапейскаму зьвязу.