Нобэлеўскую прэмію ў галіне літаратуры за 2012 год Швэдзкая акадэмія прысудзіла кітайскаму пісьменьніку Мо Яню “за ашаламляльны рэалізм, зь якім ён мяшае казку, гісторыю і сучаснасьць”.
Мо Янь нарадзіўся ў 1955 годзе ў Шаньдуне на паўночным усходзе Кітаю. У часе культурнай рэвалюцыі працаваў на заводзе па вытворчасьці алею. У 20 гадоў пачаў службу ў шэрагах Народнай-вызвольнай арміі. Будучы вайскоўцам, у 1981 годзе зьвярнуўся да літаратурнай працы. Праз тры гады пасьля гэтага стаў выкладчыкам на факультэце літаратуры ў Вайсковай акадэміі Кітаю. Аўтар доктарскай дысэртацыі аб творчасьці знакамітага пісьменьніка пачатку XX стагодзьдзя Лу Сіня.
Мо Янь — псэўданім, які ў перакладзе з кітайскай азначае “маўчы”. Сапраўднае імя пісьменьніка — Гуань Мое.
Перад тым, як у 2000 годзе Швэдзкая акадэмія прысудзіла Нобэлеўскую прэмію ў галіне літаратуры кітайцу-эмігранту Гао Сінцьзяню, знаўцы літаратуры доўгія гады лічылі Мо Яня найбольш сур’ёзным кітайскім прэтэндэнтам на ўзнагароду.
У пастанове Нобэлеўскага камітэту гаворыцца, што 57-гадовы Мо Янь уганараваны прэміяй “за ашаламляльны рэалізм, зь якім ён мяшае казку, гісторыю і сучаснасьць”. Высьвятляючы прычыны выбару ляўрэата, Швэдзкая акадэмія адзначыла, што, «зьмешваючы фантазію і рэчаіснасьць, а таксама гістарычныя і сацыяльныя пэрспэктывы, Мо Янь стварыў сьвет, роднасны ў сваёй складанасьці сьветам Уільяма Фолкнэра і Габрыэля Гарсія Маркеса, але ў той жа час закарэнены ў кітайскай традыцыі».
Рэагуючы на прысуджэньне прэміі, Мо Янь у размове з сакратаром Швэдзкай акадэміі Пэтэрам Энглюндам прызнаўся, што ён неймаверна рады, але адначасна і напалоханы.
За межамі Кітаю сёлетні набэліст найбольш вядомы як аўтар твораў, паводле якіх у 1988 годзе быў зьняты фільм “Чырвоны гаолян” (“Red Sorghum”).
Творы Мо Яня перакладаліся на больш як дзесяць моваў, у тым ліку на ангельскую, францускую, нямецкую, гішпанскую, расейскую, польскую, швэдзкую і нарвэскую.