Рада Эўропы і Эўрапейскі Зьвяз заклікаюць Беларусь абвясьціць мараторый на сьмяротнае пакараньне ў якасьці першага кроку да ягонай поўнай адмены.
«Сьмяротнае пакараньне бесчалавечнае і непатрэбнае. Досьвед таксама паказаў, што яно ня стрымлівае злачыннасьць. Няма бездакорных сыстэм правасудзьдзя; любая судовая памылка можа прывесьці да трагічнай гібелі невінаватых людзей,» — гаворыцца ў супольнай заяве Турб’ёрна Ягланда, Генэральнага сакратара Рады Эўропы, і Кэтрын Эштан, Высокага прадстаўніка Эўрапейскага Зьвязу па замежных справах і палітыцы бясьпекі, з нагоды Эўрапейскага і Сусьветнага дня супраць сьмяротнага пакараньня.
Эўразьвяз бачыць адмену сьмяротнага пакараньня ва ўсёй Эўропе і па-за яе межамі ў якасьці агульнай задачы для ўсіх краін-сябраў ЭЗ.
Эўрапейскі Зьвяз і Рада Эўропы заклікаюць усе эўрапейскія дзяржавы, якія яшчэ не адмянілі сьмяротнае пакараньне дэ-юрэ, ратыфікаваць адпаведныя пратаколы да Эўрапейскай канвэнцыі па правах чалавека.
Рада Эўропы і Эўрапейскі Зьвяз заклікаюць Беларусь, адзіную эўрапейскую краіну, у якой да гэтага часу ажыцьцяўляюцца сьмяротныя пакараньні, абвясьціць мараторый як крок да поўнай адмены сьмяротнага пакараньня.