Сёлета Ўсясьветны дзень супраць сьмяротнага пакараньня прысьвечаны прагрэсу за апошнія 10 гадоў і праблемам, якія яшчэ стаяць перад сусьветным грамадзтвам у справе кары сьмерцю.
10 кастрычніка актывісты кампаніі «Праваабаронцы супраць сьмяротнага пакараньня ў Беларусі» прэзэнтуюць у Менску фільм «Убыл по приговору», які прысьвечаны праблеме сьмяротнага пакараньня.
«Звычайна такой фразай (убыл по приговору) сваякам і паведамляюць аб тым, што чалавек пакараны, калі яны прыносяць яму перадачу ў турму. Тое ж самае пішацца ў асабістай картцы асуджанага», — патлумачыў каардынатар кампаніі Андрэй Палуда.
Ініцыятыва штогод адзначаць дзень супраць сьмяротнага пакараньня належыць Усясьветнай кааліцыі па забароне сьмяротнага пакараньня.
За апошнія 10 гадоў значна павялічылася колькасьць краінаў, якія афіцыйна адмянілі сьмяротнае пакараньне або не ўжываюць яго на практыцы.
141 краіна зьмяніла сваё стаўленьне да сьмяротнага пакараньня:
97 краінаў адмянілі сьмяротнае пакараньне для ўсіх злачынстваў;
36 краінаў адмянілі сьмяротнае пакараньне на практыцы;
8 краінаў адмянілі сьмяротнае пакараньне за звычайныя злачынствы.
Абсалютная бальшыня сьмяротных пакараньняў выконваюцца ў Кітаі, Іране, Савудаўскай Арабіі, Іраку і ЗША. Паводле зьвестак Amnesty International, у 2011 годзе кара сьмерці была ўжыта ў 21 краіне, у параўнаньні з 31 краінай у 2002 годзе.
99% усіх караў сьмерцю на Блізкім Усходзе і ў Паўночнай Афрыцы былі выкананыя ў Іраку, Іране, Савудаўскай Арабіі і Емэне.
У ЗША было пакарана сьмерцю 43 чалавекі, што на трэць менш, чым у 2001 годзе, у 2011 годзе было зарэгістравана 78 новых сьмяротных прысудаў — напалову менш, чым у 2001 годзе.
Апошняя краіна Эўропы, дзе ў 2011 годзе адбыліся сьмяротныя пакараньні — Беларусь.
Беларусь — адзіная эўрапейская краіна, якая не ўваходзіць у Раду Эўропы. Асноўнай перашкодай для ўваходжаньня зьяўляецца наяўнасьць у краіне сьмяротнага пакараньня, нагадвае праваабарончы цэнтар «Вясна».
Паводле зьвестак «Міжнароднай амністыі» і кампаніі «Праваабаронцы супраць сьмяротнага пакараньня ў Беларусі», за апошнія дваццаць гадоў у краіне пакарана сьмерцю больш за 400 чалавек.
У 1993 годзе беларускі парлямэнт атрымаў статус адмыслова запрошанага ў Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы (ПАРЭ), але ўжо ў 1996 быў пазбаўлены гэтага статусу пасьля рэфэрэндуму, які ўзаконіў сьмяротнае пакараньне. У чэрвені 2009 года ПАРЭ прыняла рэзалюцыю пра вяртаньне Беларусі статусу адмыслова запрошанага, калі ў краіне адменяць сьмяротнае пакараньне ці увядуць мараторы на яго. Аднак ужо ў наступным годзе ў Беларусі былі зьдзейсьненыя новыя пакараньня, пасьля чаго ПАРЭ афіцыйна рэкамэндавала сваім сябрам не наведваць краіну.
Пасьля расстрэлу ў 2012 годзе Дзьмітрыя Канавалава і Ўладзіслава Кавалёва, абвінавачаных у тэракце ў менскім мэтро, гэнсакратар Рады Эўропы Турб’ерн Ягланд заявіў: «Наяўнасьць у Беларусі сьмяротнага пакараньня не дазваляе ёй мець які-небудзь статус у рамках Рады Эўропы».