Літва надалей супраць будаўніцтва АЭС у Астраўцы

Літва працягвае прад’яўляць да Беларусі прэтэнзіі з нагоды будаўніцтва АЭС у Гарадзенскай вобласьці, паведаміў першы намесьнік міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя Беларусі Віталь Кулік.

«Літва прэтэнзій не здымае. Галоўнае, што іх турбуе — гэта аддаленасьць АЭС ад тэрыторыі Літвы», — цытуе Віталя Куліка «Інтэрфакс».

АЭС магутнасьцю 2400 МВт будуецца на Астравецкай пляцоўцы. Фізычны пуск 1-га энэргаблёка беларускай АЭС прызначаны на красавік 2018 году, энэргетычны пуск — на чэрвень таго ж году. 2-гі энэргаблёк будзе запушчаны праз 18 месяцаў пасьля першага.