Перастрэлкі на сырыйска-турэцкай мяжы не спыняюцца пяты дзень

Турэцкія войскі на мяжы з Сырыяй

Турцыя пяты дзень запар адказвала артылерыйскім агнём на абстрэлы з тэрыторыі Сырыі. Памежныя артылерыйскія перастрэлкі пачаліся ў сераду калі пяць мірных жыхароў Турцыі былі забітыя снарадам з сырыйскай тэрыторыі.
Гэта найбольш сур'ёзнае абвастрэньне на мяжы ад таго часу, як 19 месяцаў таму ў Сырыі пачалася грамадзянская вайна.

Міністар абароны ЗША Леан Панэта папярэдзіў, што канфлікт можа выйсьці за межы Сырыі. Паводле яго, Вашынгтон праз дыпляматычныя каналы заклікае бакі не дапускаць эскаляцыі канфлікту.