Творчая група дакумэнтальнага фільму «Беларуская мара», прысьвечанага падзеям Плошчы-2010, распачынае новы праект пад назвай «Кроў з малаком».
Як расказала рэжысэр Кацярына Кібальчыч, стужка будзе мастацка-дакумэнтальнай, першыя здымкі ўжо зробленыя ў Кіргізстане. Там днямі завяршыўся міжнародны фэстываль дакумэнтальных фільмаў аб правах чалавека «Бір Дуйно» («Адзіны сьвет»), на якім адну з узнагародаў атрымала і «Беларуская мара».
Кацярына Кібальчыч кажа, што хоць «Беларуская мара» аб’ехала ўжо зь дзясятак міжнародных фэстываляў, атрымаўшы цэлы стос узнагародаў, упершыню пабачыць уласнае кіно на вялікім экране ўдалося толькі ў Кіргізстане. У найбуйнейшым бішкецкім кінатэатры «Манас» стужка пра прэзыдэнцкую кампанію ў Беларусі і яе наступствы для беларускага народу дэманстравалася ў сэкцыі «Рэха вялікіх узрушэньняў»:
«Так, упершыню глядзела фільм на вялікім экране, бо прапусьціла ўсе прэм’еры, усе паказы, пакуль сядзела дома з нованароджаным сынам. Але ўрэшце не змагла ўтрымацца, паехала разам з малым…
Увогуле гэта быў вялікі кінатэатар у цэнтры гораду, заўсёды зьбіралася поўная заля — ня толькі на мой фільм, амаль на ўсе.
Вельмі цікавая публіка, што мяне зьдзівіла. Таму што едзеш у Цэнтральную Азію, настройваесься — магчыма, трапіш у нейкія дзікія мясьціны. Але не — вельмі культурны горад, з грамадзянамі, якія адэкватна думаюць. Нават школьнікі размаўляюць такой мовай, якой у нас дасьведчаныя людзі не гавораць. То бок тут і дзеці задаюць вельмі дарослыя пытаньні.
Паглядзелі фільм, заля паднялася, былі доўгія аплядысмэнты, як у тэатры пасьля прэм’еры. Мы з Тацьцянай Гаўрыльчык, якая разам са мной працавала над „Беларускай марай“, былі ўзрушаныя і прыемна зьдзіўленыя.
На жаль, галоўных прызоў нам не перапала, але сёе-тое атрымалі. Фонд Сораса, які быў адным з партнэраў фэстывалю, уручыў нам сваю прэмію — „Беларуская мара“ ім больш за ўсё спадабалася зь міжнароднай праграмы. Але для мяне найвялікшым падарункам было ўжо тое, што фільм, які забаронены ў Беларусі, паказалі ў кінатэатры, што не прыйшоў хапун і нас усіх не паклалі на падлогу. Людзі стаялі, апладзіравалі, пытаньні задавалі».
Суразмоўніца дадае, што пасьля заканчэньня дыскусіі гледачы яшчэ раз «вы́купалі» ў авацыях аўтараў «Беларускай мары» — гэтым разам у знак салідарнасьці з народам Беларусі. На іншых паказах такой рэакцыі не было.
Скарыстаўшыся магчымасьцю, Кацярына Кібальчыч тут жа, у Кіргізстане, узялася за рэалізацыю новага праекту, што называецца, не адыходзячы ад фэстывальных дэкарацыяў. З той жа камандай аднадумцаў, якая працавала і над «Беларускай марай», з 9-месячным Янкам на руках яна распачала здымкі фільму «Кроў з малаком»:
«Фільм — гэта 12 гераінь, 12 розных жанчын, іх гісторыі. Адна з такіх жанчын жыве ў гарах, на вышыні 2 тысячы мэтраў, у маленькай вёсачцы. Гэта адна з маіх гераінь, яе гісторыя — такая ж поўная, як будзе і гісторыя беларуская. Увогуле фільм вымалёўваецца, так бы мовіць, інтэрнацыянальны, бяз пэўнай геаграфічнай прывязкі. Галоўны пэрсанаж стужкі — дзяўчына, якая вандруе і якой трэба знайсьці 12 чалавек, 12 герояў для фотапраекту. Таму ўвесь фільм — гэта такая вялікая вандроўка. Пакуль я яшчэ ня вырашыла, дзе будуць знаходзіцца мае наступныя героі, але дакладна будзем здымаць у Беларусі, у Расеі. Гэта будзе фільм дакумэнтальны, але з цалкам фэйкавым, прыдуманым сюжэтам. Своеасаблівая помесь мастацкага кіно і дакумэнтальнага, бо мне ўжо надакучыла рабіць і глядзець гэткія клясычныя нарэзкі, калі ідзе інтэрвію, праз паўзу — аўтарскі тэкст, альбо няма нават і аўтарскага голасу. Часам здаецца, што рэжысэры здымаюць менавіта так, бо ня ўмеюць пісаць добрыя тэксты. Я хачу зрабіць нешта прынцыпова новае. Карацей, гэта будзе ня толькі відовішчнае кіно, а ў той жа час і прыпавесьць зь біблейскімі аналёгіямі. Будзе вельмі закручаны, складаны сцэнар, але такі, каб гледачы яго лёгка ўспрымалі».
Кацярына прызнаецца, што дагэтуль пад уражаньнем ад краіны, якая за кароткі час перажыла дзьве поўныя драматызму рэвалюцыі. Паводле яе назіраньняў, у сваёй бальшыні кіргізы лічаць, што прынесеныя ў ахвяру жыцьці былі аддадзеныя не дарма, і дзівяцца, чаму бясконца гатовыя трываць зьдзек тыя ж беларусы?
«Людзі пыталіся: у вас столькі мужчынаў — моцных, храбрых. Чаму ж вы ня выйдзеце на Плошчу і ня скінеце Лукашэнку? Я кажу: ну вы ж паглядзелі фільм, як яго скінеш? Ён жа ўвесь узброены, адгароджаны… Неяк не хацелася надта паглыбляцца ў беларускі нацыянальны характар дый увогуле скардзіцца на нашу сытуацыю. Але тамтэйшыя людзі сапраўды не разумеюць — чаму нельга памяняць уладу, калі яна дрэнная? Яны двойчы за апошні час уладу зьмянялі і дагэтуль перакананыя, што за свабоду можна заплаціць крывёй, калі будзе патрэбна. Гэта да таго, што ў нас на гэтую тэму баяцца нават размаўляць, а ў іх пра гэта кажуць даволі лёгка. Прычым нават дзеці кажуць: навошта паміраць бессэнсоўна, калі можна памерці за нешта? Вельмі ўзрушвае, калі такое кажа школьнік — хай сабе старэйшых клясаў, але для мяне гэта ўсё роўна дзіцёнак».
Цікавасьць да Беларусі ў кіргізаў небеспадстаўная — дзякуючы асабістаму распараджэньню Аляксандра Лукашэнкі ў Менску хаваюцца зрынуты прэзыдэнт Кіргізстану Курманбек Бакіеў і ягоныя блізкія сваякі. Кацярына Кібальчыч кажа, што тэма Бакіева перасьледавала яе паўсюль:
«Тое, што мы зь Беларусі, выклікала вялікае зацікаўленьне. Адразу пытаюцца: як там Бакіеў, як ягоны брат Жаныбек, як сын Максім? Ці яны добра харчуюцца, ці вольна перасоўваюцца, ці я іх бачыла? І галоўнае — калі прыедуць на радзіму? Людзей, якія б спачувалі сям’і Бакіевых, мы не сустрэлі, аніводнага, хоць яны, напэўна, ёсьць. Усе — ад таксістаў да журналістаў — упэўненыя, што яны вернуцца, нават супраць волі. Называюць іх бандытамі, сьцьвярджаюць, што разам з Бакіевымі ў Беларусь зьбегла шмат крымінальнікаў, якія ня мелі дачыненьня да палітыкі, але з Максімам трымалі нейкія нітачкі мафіёзнага бізнэсу. Яны проста ўцяклі ад суду. Называлі іх прозьвішчы, але мне яны папросту нічога ня кажуць. Людзі пытаюцца, чаму мы хаваем злачынцаў, не здагадваючыся, што за сытуацыя ў самой Беларусі. Чулі, канечне, што тут Лукашэнка, але нават ня ведаюць, што ён дыктатар, а некаторыя нават ня ведаюць, як яго завуць. Яны ў курсе, што Бакіеў зьбег у Менск, таму робяць выснову: Менск — гэта горад, дзе падтрымліваюць уцекачоў-дыктатараў. А больш нічога пра нас ня ведаюць».
Кацярына расказвае, што пазнаёмілася зь незвычайнымі людзьмі ня толькі ў Бішкеку, але і ў аддаленых горных вёсках. Галоўнае ўражаньне — сваёй самасьвядомасьцю шараговыя кіргізы зусім не падобныя да шараговых беларусаў:
«Што нас зьдзівіла: няма людзей абыякавых. Вось мы здымалі наш фільм „Кроў з малаком“ — у гарах, за 200 кілямэтраў ад Бішкеку. Звычайная кіргіская вёска, нават без электрычнасьці. Пытаюся пра ўражаньне ад іхнай Плошчы, у якой, мяркуючы па аддаленасьці і далёкасьці ад палітыкі, гэтыя вяскоўцы ўжо пэўна ня ўдзельнічалі. „Ды вы што? Я езьдзіў з дачкой“, — кажа чалавек, які гадуе і прадае жарабят. Само па сабе вырываецца — навошта? „Ну як навошта? Бакіеў — гэта ж была несправядлівая ўлада. Яны людзей забівалі, у нас нямала вядомых дзеячоў расстралялі“. Працягваю допыт: „А ваша жыцьцё пасьля рэвалюцыі зьмянілася?“ — „Маё — не, не зьмянілася, але ніякага жалю няма. Я ж за добрую справу рызыкаваў…“ Вось такая лёгіка, якая ў пэўнай ступені зьдзіўляе. Таму што не чакаеш яе пачуць ад чалавека, які жыве сваёй справай, які далёка ад Бішкеку. Адрозна ад нашых сялянаў, якім, як часта бывае, усё па барабану. А тут вось такія сумленныя людзі».
Паводле Кацярыны Кібальчыч, самі кіргізы на новыя парадкі ня могуць нарадавацца. Зьнікла цэнзура, спыніўся перасьлед палітычных апанэнтаў, расквітнеў бізнэс, які перасталі душыць непамернымі паборамі. Дый фэстываль дакумэнтальных фільмаў «Бір Дуйно» атрымаў зусім іншае адценьне:
«Гэта сапраўды вельмі моцны фэстываль. Цікава, што раней, калі гэтая імпрэза праводзілася яшчэ пры Бакіеву, дырэктара фэстывалю па пяць гадзін трымалі ў кутузцы, дапытвалі міжнародных гасьцей, якія прыяжджалі, рэжысэраў дэпартавалі ці ўвогуле не пускалі ў Бішкек. Зараз там усе дзьверы адчыненыя, прыём у мэра Бішкеку, яшчэ хацелі з прэзыдэнтам нам сустрэчу зладзіць, але нешта ў апошні момант не атрымалася. Яны зараз каралі там, гэтыя арганізатары фэстывалю, усё могуць, да іх проста надзвычайная павага. Прыкладам, Роза Атунбаева прыходзіла на адкрыцьцё фэстывалю. Так што гэта насамрэч вялікая падзея для краіны — фэстываль дакумэнтальнага кіно. Хоць, ведаеце, яшчэ ня так даўно ён быў як пад венікам, як голас свабоды, які бакіеўцы спрабавалі заткнуць».
Кацярына Кібальчыч кажа, што хоць «Беларуская мара» аб’ехала ўжо зь дзясятак міжнародных фэстываляў, атрымаўшы цэлы стос узнагародаў, упершыню пабачыць уласнае кіно на вялікім экране ўдалося толькі ў Кіргізстане. У найбуйнейшым бішкецкім кінатэатры «Манас» стужка пра прэзыдэнцкую кампанію ў Беларусі і яе наступствы для беларускага народу дэманстравалася ў сэкцыі «Рэха вялікіх узрушэньняў»:
«Так, упершыню глядзела фільм на вялікім экране, бо прапусьціла ўсе прэм’еры, усе паказы, пакуль сядзела дома з нованароджаным сынам. Але ўрэшце не змагла ўтрымацца, паехала разам з малым…
Увогуле гэта быў вялікі кінатэатар у цэнтры гораду, заўсёды зьбіралася поўная заля — ня толькі на мой фільм, амаль на ўсе.
Вельмі цікавая публіка, што мяне зьдзівіла. Таму што едзеш у Цэнтральную Азію, настройваесься — магчыма, трапіш у нейкія дзікія мясьціны. Але не — вельмі культурны горад, з грамадзянамі, якія адэкватна думаюць. Нават школьнікі размаўляюць такой мовай, якой у нас дасьведчаныя людзі не гавораць. То бок тут і дзеці задаюць вельмі дарослыя пытаньні.
Паглядзелі фільм, заля паднялася, былі доўгія аплядысмэнты, як у тэатры пасьля прэм’еры. Мы з Тацьцянай Гаўрыльчык, якая разам са мной працавала над „Беларускай марай“, былі ўзрушаныя і прыемна зьдзіўленыя.
На жаль, галоўных прызоў нам не перапала, але сёе-тое атрымалі. Фонд Сораса, які быў адным з партнэраў фэстывалю, уручыў нам сваю прэмію — „Беларуская мара“ ім больш за ўсё спадабалася зь міжнароднай праграмы. Але для мяне найвялікшым падарункам было ўжо тое, што фільм, які забаронены ў Беларусі, паказалі ў кінатэатры, што не прыйшоў хапун і нас усіх не паклалі на падлогу. Людзі стаялі, апладзіравалі, пытаньні задавалі».
Суразмоўніца дадае, што пасьля заканчэньня дыскусіі гледачы яшчэ раз «вы́купалі» ў авацыях аўтараў «Беларускай мары» — гэтым разам у знак салідарнасьці з народам Беларусі. На іншых паказах такой рэакцыі не было.
Скарыстаўшыся магчымасьцю, Кацярына Кібальчыч тут жа, у Кіргізстане, узялася за рэалізацыю новага праекту, што называецца, не адыходзячы ад фэстывальных дэкарацыяў. З той жа камандай аднадумцаў, якая працавала і над «Беларускай марай», з 9-месячным Янкам на руках яна распачала здымкі фільму «Кроў з малаком»:
«Фільм — гэта 12 гераінь, 12 розных жанчын, іх гісторыі. Адна з такіх жанчын жыве ў гарах, на вышыні 2 тысячы мэтраў, у маленькай вёсачцы. Гэта адна з маіх гераінь, яе гісторыя — такая ж поўная, як будзе і гісторыя беларуская. Увогуле фільм вымалёўваецца, так бы мовіць, інтэрнацыянальны, бяз пэўнай геаграфічнай прывязкі. Галоўны пэрсанаж стужкі — дзяўчына, якая вандруе і якой трэба знайсьці 12 чалавек, 12 герояў для фотапраекту. Таму ўвесь фільм — гэта такая вялікая вандроўка. Пакуль я яшчэ ня вырашыла, дзе будуць знаходзіцца мае наступныя героі, але дакладна будзем здымаць у Беларусі, у Расеі. Гэта будзе фільм дакумэнтальны, але з цалкам фэйкавым, прыдуманым сюжэтам. Своеасаблівая помесь мастацкага кіно і дакумэнтальнага, бо мне ўжо надакучыла рабіць і глядзець гэткія клясычныя нарэзкі, калі ідзе інтэрвію, праз паўзу — аўтарскі тэкст, альбо няма нават і аўтарскага голасу. Часам здаецца, што рэжысэры здымаюць менавіта так, бо ня ўмеюць пісаць добрыя тэксты. Я хачу зрабіць нешта прынцыпова новае. Карацей, гэта будзе ня толькі відовішчнае кіно, а ў той жа час і прыпавесьць зь біблейскімі аналёгіямі. Будзе вельмі закручаны, складаны сцэнар, але такі, каб гледачы яго лёгка ўспрымалі».
Кацярына прызнаецца, што дагэтуль пад уражаньнем ад краіны, якая за кароткі час перажыла дзьве поўныя драматызму рэвалюцыі. Паводле яе назіраньняў, у сваёй бальшыні кіргізы лічаць, што прынесеныя ў ахвяру жыцьці былі аддадзеныя не дарма, і дзівяцца, чаму бясконца гатовыя трываць зьдзек тыя ж беларусы?
«Людзі пыталіся: у вас столькі мужчынаў — моцных, храбрых. Чаму ж вы ня выйдзеце на Плошчу і ня скінеце Лукашэнку? Я кажу: ну вы ж паглядзелі фільм, як яго скінеш? Ён жа ўвесь узброены, адгароджаны… Неяк не хацелася надта паглыбляцца ў беларускі нацыянальны характар дый увогуле скардзіцца на нашу сытуацыю. Але тамтэйшыя людзі сапраўды не разумеюць — чаму нельга памяняць уладу, калі яна дрэнная? Яны двойчы за апошні час уладу зьмянялі і дагэтуль перакананыя, што за свабоду можна заплаціць крывёй, калі будзе патрэбна. Гэта да таго, што ў нас на гэтую тэму баяцца нават размаўляць, а ў іх пра гэта кажуць даволі лёгка. Прычым нават дзеці кажуць: навошта паміраць бессэнсоўна, калі можна памерці за нешта? Вельмі ўзрушвае, калі такое кажа школьнік — хай сабе старэйшых клясаў, але для мяне гэта ўсё роўна дзіцёнак».
Цікавасьць да Беларусі ў кіргізаў небеспадстаўная — дзякуючы асабістаму распараджэньню Аляксандра Лукашэнкі ў Менску хаваюцца зрынуты прэзыдэнт Кіргізстану Курманбек Бакіеў і ягоныя блізкія сваякі. Кацярына Кібальчыч кажа, што тэма Бакіева перасьледавала яе паўсюль:
Кацярына Кібальчыч