Афіцыйны Менск не зьбіраецца супрацоўнічаць з спэцдакладчыкам Рады ААН па Беларусі Міклашам Харашці, кандыдатура якога была ўхваленая на гэтую пасаду 28 верасьня, заявіў днямі пастаянны прадстаўнік Беларусі пры ААН і іншых міжнародных арганізацыях Міхаіл Хвастоў. Ён сказаў, што з улікам свайго «палітычнага мінулага» Харашці ня зможа бесстароньне і аб’ектыўна ажыцьцяўляць свае функцыі. Міклаш Харашці адказаў на пытаньні нашага карэспандэнта.
Карэспандэнт: «Як вы бачыце сваю ролю спэцдакладчыка па Беларусі?»
Харашці: «Мая роля вельмі дакладна вызначаная ў мандаце: галоўная задача — зьбіраць факты. Спадарыня Пілэй, вярхоўны камісар ААН ў пытаньнях правоў чалавека, у чэрвені падрыхтавала для Рады ААН у правах чалавека ў Жэнэве вельмі дэталёвую справаздачу аб сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі. Дакладчык павінны дапамагчы ўраду Беларусі выканаць рэкамэндацыі з гэтай справаздачы і сабраць на месцы факты аб зьменах, праўдзіва перадаць пазыцыі усіх удзельнікаў працэсу — праваабаронцаў, ураду...»
Карэспандэнт: «Чаго, на вашую думку, можа цяпер дасягнуць міжнародная супольнасьць у Беларусі?»
Харашці: «Я лічу, што толькі нацыянальная супольнасьць любой краіны можа дасягнуць сапраўднага паляпшэньня сытуацыі з правамі чалавека ў сваёй краіне. Роля міжнароднай супольнасьці ў тым, каб дапамагаць праваабаронцам і урадам выканаць міжнародна прызнаныя абавязаньні кожнай краіны ў сфэры правоў чалавека. У сучасным сьвеце, пасьля Другой Усясьветнай вайны, краіны пагадзіліся наконт асноўных правоў чалавека. Усе гэтыя краіны падпісалі міжнародныя пагадненьні ў сфэры правоў чалавека і абавязаліся супрацоўнічаць зь міжнароднай супольнасьцю ў гэтай справе. Таму я яшчэ раз падкрэсьліваю, што роля міжнароднай супольнасьці ў тым, каб не дыктаваць, а дапамагаць праваабаронцам і ўрадам ажыцьцяўляць агульнапрызнаныя правілы, агульную скарбніцу міжнародных стандартаў у сфэры правоў чалавека. Я спадзяюся, што мне ўдасца гэтага дасягнуць у супрацоўніцтве з усімі зацікаўленымі бакамі.
З асабістага досьведу магу сказаць, што мая надзея грунтуецца на тым факце, што ў мінулым у мяне атрымалася супрацоўнічаць з усімі зацікаўленымі бакамі ў Беларусі. Напрыклад, у 2005 годзе, менш чым за год працы ў якасьці прадстаўніка АБСЭ ў пытаньнях свабоды прэсы, я атрымаў запрашэньне ад ураду Беларусі прыехаць зь місіяй збору фактаў і я меў магчымасьць сустрэцца з прадстаўнікамі ўраду на вельмі высокім узроўні. Міністар замежных справаў Мартынаў быў у той час не ў Беларусі, але ён патэлефанаваў мне, каб падкрэсьліць важнасьць супрацоўніцтва. Я меў магчымасьць сустрэцца з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасьці, прэсы. Гэта даказвае, што супрацоўніцтва магчымае, што мая асоба прызнаецца ўрадавымі коламі гэтаксама, як і грамадзянскай супольнасьцю. І гэта напаўняе мяне надзеяй, што мы зможа зноў супрацоўнічаць з удзелам усіх зацікаўленых бакоў».