Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі 5 кастрычніка
УДЗЕНЬ...
...пойдзе дождж, пад вечар перастане. Тэмпэратура: +12 – +14.
НЕ ПРАПУСЬЦІЦЕ:
У вечаровым эфіры Свабоды перадачы «Экспэртыза», «Нашы дзеці» «Бібліятэка Свабоды» і «Падарожжа Свабоды».
У БЕЛАРУСІ І СЬВЕЦЕ
У галерэі сучаснага мастацтва «Ў» (пр. Незалежнасці, 37а) у Менску адбудзецца лекцыя аўтара кнігі «Майстроўня. Гісторыя аднаго цуду» Сяргея Дубаўца, прысвечаная заснавальнікам першага ў Мінску нефармальнага моладзевага аб’яднаньня. Пачатак у 18.30.
У Варшаве адбудзецца прэзэнтацыя кнігі Зянона Пазняка «Добрая фатаграфія». Сустрэча адбудзецца ў Collegium Civitas, aula D (Палац Культуры і Навукі, 12 паверх; уваход з боку вуліцы Маршалкоўскай). Пачатак у 18.00.
Міжнародны аэрапорт Рузыне ў Празе атрымае імя Вацлава Гавэла.
5 кастрычніка – Міжнародны дзень настаўніка.
* * *
Паважаныя наведнікі сайту! Дапамажыце больш поўна прадставіць беларускі дзень — дашліце інфармацыю пра плянаваныя падзеі, якія будуць цікавыя нашым чытачам, на адрас svaboda@rferl.org.
ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ
1582 – Гішпанія і Рэч Паспалітая перайшлі на Грыгарыянскі каляндар.
У гэты дзень нарадзіліся:
1936 – Вацлаў Гавэл, драматург, апошні прэзыдэнт Чэхаславакіі і першы прэзыдэнт сучаснай Чэскай Рэспублікі.
1967 – Сяргей Харэўскі, беларускі мастак, літаратар, гісторык мастацтва, мастацтвазнаўца.
У гэты дзень памерлі:
1937 – Лукаш Калюга, беларускі пісьменьнік.
2011 – Стыў Джобс, амэрыканскі інжынэр і прадпрымальнік, сузаснавальнік карпарацыі Apple.
ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:
«Я не забуду ніколі
Сшыткі, пэналы, буквар,
Першыя радасьці ў школе,
Першай настаўніцы твар.
Я не забуду ніколі
Рукі яе, што вялі
Нас, як па роднаму полю,
Па неабсяжнай зямлі.
Я не забуду ніколі
Ясных і добрых вачэй.
Можа, ад іх навакольле
Стала шырэй і ярчэй.
Першай настаўніцы словы,
Дзе мне не здарыцца быць,
Так, як і матчыну мову,
Нельга ніколі забыць».
Сяргей Грахоўскі, «Першая настаўніца»