Расейская праваслаўная царква дазволіла сьвятарам ісьці ў дэпутаты

Патрыярх Кірыл у часе адпраўленьня літургіі, 9 верасьня 2012 г.

Сьвяшчэнны сынод Расейскай праваслаўнай царквы дазволіў сьвятарам браць удзел у выбарах у органы дзяржаўнай улады.

У прынятым сёньня рашэньні гаворыцца, што вылучаць свае кандыдатуры сьвятары змогуць «зь меркаваньняў крайняй царкоўнай неабходнасьці, калі трэба будзе процістаяць сілам, што імкнуцца скарыстаць выбарную ўладу для барацьбы з царквою».

Як адзначыў кіраўнік Сынадальнага інфармацыйнага аддзелу Ўладзімер Лягойда, гаворка ідзе як пра заканадаўчыя, так і выканаўчыя органы ўлады.