Папа рымскі Бэнэдыкт XVI цікавіўся апошнімі падзеямі ў Беларусі падчас сустрэчы з амбасадарам Ватыкану ў Менску арцыбіскупам Кляўдыё Гуджэроці.
«Падчас сустрэчы ў Ватыкане з апостальскім нунцыем у Беларусі Кляўдыё Гуджэроці, папа пацікавіўся апошнімі падзеямі ў краіне і перадаў адмысловае бласлаўленьне для каталікоў Беларусі і ўсяго беларускага народу», — паведамілі "Інтэрфаксу" прадстаўнікі Рымска-каталіцкага касьцёлу.
Там таксама паведамілі, што на мінулым тыдні «на знак павагі да паўсюднага маральнага аўтарытэту Сьвятога Айца і гуманітарнай місіі Апостальскай сталіцы, у рамках двухбаковых дыпляматычных стасункаў, прадстаўнік пантыфіка ў Беларусі арцыбіскуп Кляўдыё Гуджэроці быў упаўнаважаны правесьці сустрэчы зь некаторымі зьняволенымі ў турмах краіны: Каваленкам, Сырамалотавым, Статкевічам, Бяляцкім, Дашкевічам, Лобавым і Севярынцам».
«Апостальскі нунцый сустрэўся з кожным з гэтых зьняволеных у месцах пазбаўленьня волі, пацікавіўся іх самаадчуваньнем, выслухаў і запэўніў пра малітву Сьвятога Айца і каталікоў за іх і іх сем’і», — адзначыў суразмоўца Інтэрфаксу.