30 верасьня споўнілася 120 гадоў з дня нараджэньня Зоські Верас.
З нагоды гэтай даты ў Нацыянальнай бібліятэцы адкрылася выстава, экспазыцыя якой складзеная з кніг легендарнай пісьменьніцы і грамадзкай дзяячкі, рэдагаваных ёю выданьняў і публікацыяў пра яе амаль стогадовы жыцьцёвы, творчы, палітычны і грамадзка-чынны шлях.
Жыцьцяпіс Зоські Верас (сапраўднае імя — Людвіка Сівіцкая, па мужу Войцік) мае тры вызначальныя геаграфічныя пункты: Гарадзеншчына, дзе жылі яе бацькі і прадзеды і якую яна вельмі любіла, хоць сама прыйшла на сьвет 30 верасьня 1892 году на Хмяльніччыне ў мястэчку Мяджыбаж; Менск, дзе актыўна выявілася яе багатая натура; і Вільня,
побач зь якой яна жыла ад 1923-га да самае сьмерці 8 кастрычніка 1991 году.
У Горадні ў філіі музэя Максіма Багдановіча, зь якім яна была добра знаёмая, 4 кастрычніка ладзіцца вялікая вечарына ў гонар слаўнай даты. У Вільні ніякіх імпрэзаў не мяркуецца. І ў Менску, апроч выставы ў Нацыянальнай бібліятэцы, 120-годзьдзе аўтаркі арыгінальных абразкоў і вершаў, складальніцы ўнікальнага «Беларуска-польска-расейска-лацінскага батанічнага слоўніка», удзельніцы Першага Ўсебеларускага зьезду, рэдактаркі часопісаў «Беларуская борць», «Заранкі» і «Пралескі», гаспадыні славутай «Лясной хаткі», якая была месцам паломніцтва беларускай інтэлігенцыі й адраджэнскіх моладзевых суполак і архівам нацыянальнага руху часоў БНР, таксама ня ладзіцца больш нічога.
Прычыны гэтага можна ўбачыць у тых самых акалічнасьцях, якімі літаратарка Людміла Рублеўская тлумачыць, чаму беларускія тэатры ўжо шмат гадоў ігнаруюць напісаную ёю ў суаўтарстве зь Віталём Скалабанам п’есу пра Зоську Верас «Людвіка і Фабіян»:
«П’еса наша са Скалабанам складаная. Яна, па-першае, беларусацэнтрычная, яна паказвае беларускую гісторыю з пункту гледжаньня беларусаў менавіта. І адсюль ідуць пэўныя акцэнты, ацэнкі падзеяў, асобаў. І, магчыма, адпалохвае гэты гістарычны фон, гэтая дакумэнтальнасьць. Там жа і Першы Ўсебеларускі зьезд, падзеі часоў утварэньня першай беларускай дзяржавы — вельмі шмат матэрыялу, які выходзіць за межы таго, што сёньня лічыцца гарантам посьпеху для тэатральнай пастаноўкі альбо канцэрту, гэта значыць — забаўляльнасьці».
Актыўнай удзельніцы падзеяў беларускай гісторыі часоў БНР толькі на схіле веку давялося пабачыць выдадзеную ў Менску кніжку сваіх вершаў і апавяданьняў. Пэўнай кампэнсацыяй замоўчваньня яе творчай і нацыянальна-палітычнай чыннасьці будзе кніга, якую рыхтуе да друку дасьледчык гісторыі беларускай літаратуры Міхась Скобла.
Міхась Скобла: «„Фальш шкодзіць гісторыі“, — не стамлялася паўтараць Зоська Верас у сваіх лістах, якіх па самых прыблізных падліках налічваецца больш за 6000. З фальсыфікатарамі беларускай гісторыі Зоська Верас змагалася не галаслоўна, а з дапамогай дакумэнтаў. Прыкладам, яна захавала пратакол Першага Ўсебеларускага кангрэсу 1917 году, разагнанага бальшавікамі. Ведаючы ад Янкі Саламевіча пра пільнае цэнзураваньне дванаццацітамовай „Беларускай савецкай энцыкляпэдыі“, яна склала сваю ўласную рукапісную энцыкляпэдыю, дзе зьмясьціла жыцьцяпісы Аркадзя Смоліча, Станіслава Грынкевіча, Янкі Багдановіча, Міхася Забэйды-Суміцкага — некалькіх дзясяткаў выдатных беларускіх дзеячаў, імёны якіх на той час айчынным эцыкляпэдыстам згадваць забаранялася. Памяць у Зоські Верас была фэнамэнальная, яна помніла літаральна ўсё. У яе ўспамінах і лістах дыхае жывая беларуская гісторыя. Шкада, што да гэтай пары чытацкай увагі прычакалі толькі асобныя зь іх, датычныя найперш біяграфіі Максіма Багдановіча. Выдадзеная ў 1985 годзе адзіная кніжка „Каласкі“ (замаскаваная пад дзіцячую) не дае нават прыблізнага ўяўленьня пра асобу Зоські Верас. Я цяпер рыхтую да выданьня яе мэмуарную спадчыну для „Гарадзенскай бібліятэкі“ (матэрыялаў ужо ёсьць на дыхтоўны двухтамовік), і калі ён пабачыць сьвет, мы зразумеем жыцьцёвы подзьвіг гэтай вялікай патрыёткі Беларусі».
Да гэтых словаў Міхася Скоблы застаецца дадаць і спадзеў, што да наступнай важкай даты вялікай патрыёткі будзе выдадзеная поўная яе творчая спадчына, пастаўленыя спэктаклі ды зьнятыя фільмы пра яе.