Сырыя: 40 забітых выбухам у афіцэрскім клюбе

Сырыйскае дзяржаўнае тэлебачаньне адзначае, што выбухі былі зладжаныя «тэрарыстамі», як звычайна называюць у афіцыйных сырыйскіх мэдыях узброеных паўстанцаў.

На мінулым тыдні атрады ўзброенай апазыцыі распачалі чарговую спробу заняць Алепа, што выклікала цяжкія баі паміж сырыйскай арміяй і паўстанцамі. Паведамляецца аб шматлікіх дзясятках і сотнях ахвяраў сярод мірнага насельніцтва.