Паліва падаражэла на 4,5%-6,3%

Канцэрн «Белнафтахім» 3 кастрычніка абвясьціў, што паліва падаражэла. Бэнзін «Нармаль-80» цяпер каштуе 6 750 рублёў, АІ-92 — 6 950, АІ-95 — 7 500, дызпаліва — 7 650.
Белнафтахім тлумачыць, што «перагляд цэн на нафтапрадукты выраблены ў сувязі з ростам цаны на нафтавую сыравіну (на 19% у параўнаньні з узроўнем чэрвені 2012, калі рабілася папярэдняя карэкціроўка цэн на нафтапрадукты), а таксама ў мэтах паэтапнага збліжэньня цэн на тавары ў краінах Мытнага саюза і павышэньня эфэктыўнасьці працы беларускіх нафтаперапрацоўчых заводаў для забесьпячэньня магчымасьці далейшай мадэрнізацыі вытворчасьці».

З пачатку гэтага года цана Нармаль-80 павялічылася на 32,4%, АІ-92 — на 21,9%, АІ-95 — на 23%, дызпаліва — на 21,4%, адзначае БелаПАН.

Як даражэла паліва

Дата падаражаньня На колькі вырасьлі цэны
2012 год
14 сакавіка 5%
11 красавіка 5-12%
8 чэрвеня 5%
2011 год
3 сакавіка 5%
31 сакавіка 10
24 траўня 20%
7 чэрвеня 30%
21 ліпеня 3%
20 жніўня 3%
14 верасьня 3%
1 кастрычніка 5%
16 кастрычніка 3-5%
10 лістапада 3,5-7%
3 сьнежня 10%


За 2011-ты год Нармаль-80 падаражэў у 2,4 разы, АІ-92 — у 1,99 раза, АІ-95 — у 1,88 разы, дызельнае паліва — у 2,44 разы.