Па выніках верасьня Беларусь заняла другое месца сярод краінаў былога СССР па тэмпах росту афіцыйнага курсу даляра ЗША.
2 кастрычніка на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель вырас адразу на 110 рублёў да 8 520 рублёў.
Не зьмяніліся курсы ў Туркмэністане, Таджыкістане і ва Ўкраіне. У 2011 годзе Беларусь заняла першае месца сярод краінаў былога СССР паводле тэмпаў росту афіцыйнага курсу даляра ЗША да нацыянальнай валюты.
Год | На колькі вырас афіцыйны курс даляра ЗША, у % |
---|---|
2011 | 178,33 |
2010 | 4,79 |
2009 | 30,14 |
2008 | 2,33 |
Паводле БелаПАН