На 58 годзе жыцьця памёр адзін з заснавальнікаў і актыўных удзельнікаў фальклёрнага гурту «Дзяньніца» Іван Агееў. Інжынэр-машынабудаўнік паводле адукацыі, ён прысьвяціў сваё жыцьцё папулярызацыі аўтэнтычных беларускіх народных сьпеваў.
Іван Агееў нарадзіўся ў 1955 годзе ў вёсцы Шалыпы Калінкавіцкага раёну на Гомельшчыне. Скончыў менскі Радыётэхнічны інстытут і працаваў у адным з інстытутаў Нацыянальнай акадэміі навук. Аднак галоўным захапленьнем і справай усяго жыцьця для яго стала аўтэнтычная народная песьня, успамінае ўдзельніца фальклёрнага гурту «Дзяньніца» Юлія Лыскова:
«Калі распалася „Майстроўня“, то мы стварылі „Дзяньніцу“ і адасобіліся вось такім сьпеўным гуртом. Іван быў нашым сумленьнем, бо мы ўсе былі гарадзкія і гэтыя аўтэнтычныя беларускія сьпевы былі для нас набыткам, а ён нарадзіўся, рос і жыў гэтым. Днямі я нават узгадвала Івана: была ў лесе ў грыбах і нешта там сабе сьпявала, а пасьля думаю — а што гэта я такое сьпяваю, купальскія песьні? Каб Іван тут быў, то ён бы забіў мяне, бо ён ніколі не дазваляў, і ў „Дзяньніцы“ з гэтага было шмат спрэчак, што нельга, да прыкладу, на канцэртах у сьнежні сьпяваць купальскія песьні, ці калядныя — улетку. Ён ведаў шмат песьняў і ведаў, як і калі іх трэба сьпяваць. Я думаю, што нават назву „Дзяньніца“ ён сам прыдумаў».
Іван Агееў сьпяваў тыя аўтэнтычныя беларускія народныя песьні, якія ведаў зь дзяцінства, а таксама зьбіраў падчас фальклёрных экспэдыцый. Але ў рэпэртуары «Дзяньніцы» былі і песьні на словы вядомых беларускіх паэтаў. Сьпевам на Купалавы словы «Не загаснуць зоркі ў небе» «Дзяньніца» адкрывала ўстаноўчы сход Беларускага народнага фронту ў Вільні. Пра Івана Агеева ўзгадвае адзін з актыўных дзеячаў адраджэнскага руху 80–90-х гадоў Вінцук Вячорка:
«Іван, безумоўна, быў адной з ключавых постацяў разгалінаванага руху адраджэньня традыцыйнай культуры людзьмі ўжо культуры гарадзкой. Ён літаральна жыў песьняй, Бог і лёс абдарыў яго моцным галасавым і артыстычным талентам. І ў вялікай ступені „Дзяньніца“ трымалася на ягоным энтузіязьме і таленце. І ў пэўным сэнсе ён замасьціў вось гэтую штучную прорву паміж традыцыйнай народнай і беларускай гарадзкой культурай. Ён вярнуў беларускую народную песьню ў нацыянальную традыцыю».
Беларускую песьню і беларускую мову Іван Агееў навучыў любіць многіх людзей, але сваёй сям’і не стварыў. Пры гэтым праз усё жыцьцё заставаўся сумленным, зычлівым і ахвярным чалавекам, узгадаваным на народных традыцыях і культуры, кажа сябар Івана, актывіст партыі Беларускага народнага фронту Ігар Хляба:
«Мы пазнаёміліся, калі яшчэ разам вучыліся ў інстытуце, і пасьля шмат сябравалі. Па-першае, Іван захапляўся і добра ведаў народныя традыцыі, абрады, песьні, нават зёлкі ў лесе. Ягоная бабуля, здаецца яшчэ жывая, ёй каля ста год, дык вось яна яму ўсё апавядала, і я бачыў, што ён гарыць, жыве гэтым. Быў час, калі „Дзяньніца“ зьбіралася на рэпэтыцыі ў інтэрнаце, у пакоі, дзе Іван жыў. Дык ён ня мог прычакаць таго дня, калі рэпэтыцыя адбывалася. Яго вельмі паважалі і любілі ў „Дзяньніцы“. Я неяк таксама натхніўся іхнымі сьпевамі, і мне нават стаў падабацца беларускі фальклёр. Ён быў вельмі сьціплы і ахвярны чалавек, ніколі нікому і нічога не шкадаваў, дапамагаў людзям, быў вельмі і вельмі добры чалавек».
Івана Агеева пахавалі на радзіме, на могілках вёскі Шалыпы Калінкавіцкага раёну.
http://www.youtube.com/embed/hmaGRVL-X9U