Наста Шпакоўская: «Мне б не хацелася, каб мае дзеці жылі ў такой краіне»

Your browser doesn’t support HTML5

Наста Шпакоўская: «Мне б не хацелася, каб мае дзеці жылі ў такой краіне»

Наста Шпакоўская — сьпявачка, лідэр гурту «Naka», акторка тэатра і кіно.

Нарадзілася 28 верасьня 1979 году ў Менску.

Навучалася ў тэатральнай студыі ў Барыса Луцэнкі (1996–1998), скончыла Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў па спэцыяльнасьці «актор драматычнага тэатру і кіно» (2004). Грае ў тэатры з 1999 году.

Была задзейнічаная ў пастаноўках спэктакляў «Князь Вітаўт» у тэатры імя Купалы, «Раскіданае гняздо», «Сунічная паляна», «Эдып», «Бег», «Гора ад розуму» ды іншых у тэатры імя Горкага. Грала Рагнеду ў тэлефільме «Беларусь на скрыжаваньні стагодзьдзяў» (1999), здымалася ў стужках «Любоўныя гісторыі» (2000), «Дастыш фантастыш» (2009).

У 2004 годзе заснавала гурт Naka, які атрымаў вядомасьць спачатку ў Расеі, дзякуючы ўдзелу ў буйных конкурсах і фэстывалях (у тым ліку «Крылья-2006» на аэрадроме ў Тушына), а таксама творчаму саюзу з гуртам «Барто».

Кліп на сумесную з «Барто» песьню на тэму глябальнага крызісу мае больш за 300 000 праглядаў на Youtube.

«Naka» запісала два альбомы — «Тебе» (2005) і «Пора» (2010). На цырымоніі «Рок-Каранацыі-2009» Наста Шпакоўская прызнаная «Рок-князёўнай». Апошнія свае песьні запісала дуэтам зь Янам Маўзэрам і Зьмітром Вайцюшкевічам.

Радыёвэрсія праекту «Белы сьпіс» — 1–5 кастрычніка на хвалях «Свабоды».

Белы сьпіс


Нашы героі — тыя, хто паклаў пачатак беларускаму року, а таксама музыкі, якія сьпяваюць тое, што ім не дазваляюць сьпяваць.

Яны нарабілі шуму ў беларускай музычнай прасторы ня толькі сваімі сьпевамі, але і ўчынкамі, ды не пабаяліся адкрыта выказаць свае пазыцыі.

У іх няма эфіраў на дзяржаўным тэлебачаньні і радыё. Затое ў іх ёсьць нашмат большае — любоў і павага слухачоў.

Архіў праекту


Аляксандар Памідораў: «Нешта ў нас з галовамі здарылася»

Алег Хаменка: «Мы забываем, што плоцім падаткі»

Сяргей Скрыпнічэнка: «У Беларусі адсутнічае сыстэма аўтарытэтаў»

Павал Аракелян: «Прачнуўся беларусам»