Паварот да Беларусі — такі дэвіз мае Другі міжнародны кангрэс дасьледнікаў Беларусі, які сёньня пачаў працу ў старажытным Коўне.
Спэктар тэмаў, якія абмяркоўваецца на 20 сэкцыях форуму, надзвычай шырокі — ад праблемаў этнічнасьці ў Вялікім княстве Літоўскім і навуковага перакладу Бібліі да інстытутаў сучаснай беларускай палітыкі і месца краіны ў сыстэме міжнародных адносінаў.
На пленарным пасяджэньні выступілі літоўскі гісторык Зыгмантас Кяўпа з дакладам пра 18 стагодзьдзе ў гісторыі ВКЛ, паляк Лешак Загштаўт з расповедам пра тое, як Вільня прадстаўленая ў польскай гістарычнай памяці.
Некаторыя СМІ паведамілі, што расейскі палітоляг Андрэй Суздальцаў выйшаў з залі пасяджэньняў кангрэсу на знак пратэсту падчас выступу літоўскага навукоўца Зігмаса Кяўпы «Кароткае XVIII стагодзьдзе ў гісторыі ВКЛ». Яго нібыта абурыла фраза дакладчыка «Адсталая дзяржава Расея захоплівае куды больш перадавую — ВКЛ — і робіць зь яе калёнію». Як паведаміў «Свабодзе» спадар Суздальцаў, ягоны выхад з залі ня быў дэмаршам, ён проста выйшаў зь яе па сваіх справах.
Зацікаўленасьць удзельнікаў форуму выклікалі таксама даклад расейскага гісторыка Аляксея Мілера пра сучасную гісторыяграфію расейскай імпэрыі і выступ дырэктара інстытуту сацыялёгіі акадэміі навук Вугоршчыны Пала Тамаша.
Выступ спадара Мілера выклікаў гарачыя спрэчкі, яго прапанова да беларускіх і іншых дасьледчыкаў краін рэгіёну далучацца да дасьледаваньняў імпэрскага мінулага, выклікала рэзкую рэакцыю беларускіх удзельнікаў кангрэсу, паводле якіх місія беларускіх гісторыкаў — умацоўваць і абгрунтоўваць эўрапейскі выбар Беларусі. Расейскі гісторык выказаў меркаваньне, што гэта старамодны падыход, што для яго расейская імпэрыя — гэта мінулае, якое ня вернецца, а не праект будучыні.
На думку спадара Мілера найбольшую небясьпеку ўяўляюць сабой не імпэрскія памкненьні ў Расеі, а ірэдэнтызм — намер аб’яднацца з супляменьнікамі, на яго погляд гэта нясе пагрозу ня столькі Беларусі, колькі Ўкраіне і Казахстану.
Выступ прафэсара Тамаша ўтрымліваў дзіўную выснову. Паводле яго Лукашэнка ня зьнішчыў грамадзянскую супольнасьць у Беларусі, а хутчэй замарозіў яе. Прыцягваючы дадзеныя міжнароднай гуманітарнай статыстыкі вугорскі дасьледнік паказаў, што напачатку 90-х гадоў Беларусь мела перадумовы фармаваньня грамадзянскай супольнасьці зусім ня горшыя чым іншыя постсавецкія краіны і нават краіны Цэнтральнай Эўропы. І нягледзячы на тое, што стан грамадзянскай супольнасьці за апошнія дзесяцігодзьдзі зьмяніўся драматычна, але перадумовы фармаваньня незалежнага грамадзтва захоўваюцца. Дырэктар вугорскага інстытуту сацыялёгіі выказаў упэўненасьць, што прычынай слабасьці беларускай грамадзянскай супольнасьці стала зусім не слабасьць нацыянальнай ідэнтычнасьці.
На сэкцыі, прысьвечанай месцу Беларусі ў сьвеце, размова ішла пра залежнасьць Беларусі ад Расеі, пра пэрспэктывы нармалізацыі стасункаў Беларусі і Эўразьвязу, пра геапалітычныя настроі ў беларускім грамадзтве.
Дасьледнік з Беларускага інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў Дзяніс Мельянцоў адзначыў, што праект Усходняга партнэрства ЭЗ ня страціў сваю актуальнасьць хаця б як плятформа камунікацыі і захаваньне інстытуцыйнай базы.
Ганна Задора са Страсбурскага ўнівэрсытэту адзначыла парадокс — Расея пры ўсіх зыгзагах павольна рушыць у бок Эўропы, Беларусь, спансуемая Расеяй, ўсё больш аддаляецца ад эўрапейскіх нормаў.
Мэта форуму — разьвіцьцё супольнасьці аналітыкаў і экспэртаў , спрыяньне больш глыбокаму разуменьню Беларусі ў акадэмічным і грамадзкім асяродку краіны, рэгіёны і сьвету.
Кангрэс сабраў каля 400 экспэртаў з дваццаці краін сьвету — краін Эўразьвязу, ЗША, Расеі, Ўкраіны, але найперш, зразумела, Беларусі.