Патрабаваньне выканаць міжнароднае абавязацельства і выдаць сваякоў Курманбека Бакіева, якія хаваюцца на тэрыторыі Беларусі, учора, 27 верасьня агучыў сьпікер кіргіскага парлямэнту Асілбек Жээнбекаў на 67-й сэсіі Генэральнай Асамблеі ААН. Пра гэта паведамляе агенцтва KGinform са спасылкай на зьнешнепалітычнае ведамства Кіргізстану.
Паводле яго слоў, Кыргызстан спадзяецца, што ўлады Беларусі, якая зьяўляецца саюзьнікам у рамках АДКБ і ЕўрАзЭС і ў рамках палажэньняў Менскай і Кішынёўскай канвэнцый, выдадуць сваякоў Бакіева. Тым самым, гэтая краіна можа даказаць прыхільнасьць да міжнародна-прававых абавязацельстваў.
Бішкек неаднаразова патрабаваў ад Менску выдачы Курманбека Бакіева і яго сваякоў. Аднак са сваімі просьбамі яшчэ ніколі не зьвяртаўся з трыбуны ААН. Выступаючы на пасяджэньні, сьпікер кіргіскага парлямэнту адзначыў, што Курманбек Бакіеў і яго набліжаныя перасьледуюцца ў Кіргізстане за «пэўныя злачынныя, крымінальна-каральныя дзеяньні».
У прыватнасьці, за тое, што яны «аддавалі загад на ўжываньне агнястрэльнай зброі ў дачыненьні да мірных грамадзян, на зьнішчэньне непажаданых ім асоб, за рабаваньне ўласнага народу і бюджэту краіны». Таксама чыноўнік адзначыў, што «судзіць вінаватых павінны ў строгай адпаведнасьці з заканадаўствам Кіргізстану».