Такі дэвіз мае Другі міжнародны кангрэс дасьледнікаў Беларусі, які сёньня адкрываецца ў старажытным Коўне.
Мэта форуму – разьвіцьцё супольнасьці аналітыкаў і экспэртаў, спрыяньне больш глыбокаму разуменьню Беларусі ў акадэмічным і грамадзкім асяродку краіны, рэгіёну і сьвету.
Кангрэс сабраў каля 400 экспэртаў з дваццаці краін сьвету – Эўразьвязу, ЗША, Расеі, Украіны, але найперш, зразумела, Беларусі.
Галоўны арганізатар кангрэсу беларускі навуковец, прафэсар ковенскага ўнівэрсытэту Вітаўта Вялікага Андрэй Казакевіч падкрэсьліў у інтэрвію Свабодзе менавіта акадэмічны характар форуму, гэта не палітычнае мерапрыемства і палітычныя аспэкты і тэмы – не адзіныя і нават не галоўныя на кангрэсе.
Спэктар тэмаў, якія мяркуецца абмеркаваць на 20 сэкцыях форуму, надзвычай шырокі – ад праблемаў этнічнасьці ў Вялікім княстве Літоўскім і навуковага перакладу Бібліі да інстытутаў сучаснай беларускай палітыкі і месца краіны ў сыстэме міжнародных адносінаў.
Сярод арганізатараў і фундатараў канфэрэнцыі – Ковенскі ўнівэрсытэт імя Вітаўта Вялікага, Беларускі інстытут стратэгічных дасьледаваньняў, беларускі дасьледны цэнтар «Палітычная сфэра», міністэрства замежных справаў Літвы, нямецкі фонд Конрада Адэнаўэра, амэрыканскі фонд Германа Маршала.
Кангрэс віталі прадстаўнікі ковенскага ўнівэрсытэту, мэрыі Коўна і новы пасол Літвы ў Беларусі Лінас Лінкявічус. Прадстаўнік унівэрсытэту пачаў прамову па-беларуску, выбачыўся за тое, што, як прадстаўнік «дзікай Жамойці», ня вывучыў мову Вялікага Княства і перайшоў на ангельскую.
Іншыя выступоўцы таксама падкрэсьлівалі гістарычную повязь сучаснай Літвы і сучаснай Беларусі.
Нягледзячы на падкрэсьлена акадэмічны характар кангрэсу, беларускія ўлады не ўспрынялі мерапрыемства такім чынам. Як паведамілі арганізатары кангрэсу, у апошні момант адмовіўся ад выступу на пленарным пасяджэньні беларускі гісторык з гарадзенскага ўнівэрсытэту Сяргей Токць, адміністрацыя ўнівэрсытэту патлумачыла навукоўцу, што яго выступ на кангрэсе ў Коўне непажаданы.