Палітвязьня Алеся Бяляцкага адправілі ў штрафны ізалятар. Пра гэта стала вядома ўвечары 27 верасьня праваабаронцам «Плятформы».
Такім чынам адміністрацыя Бабруйскай папраўчай калёніі №2 па-свойму «павіншавала» вядомага праваабаронцу, старшыню праваабарончага цэнтру «Вясна» Алеся Бяляцкага зь ягоным 50-годзьдзем, удакладняе сайт “Вясны”. Сёньня стала вядома, што пальтвязьня зьмясцілі ў штрафны ізалятар напярэдадні юбілею, які прыпадае на 25 верасьня.
Намесьнік старшыні праваабарончага цэнтру «Вясна» Валянцін Стэфановіч згадаў, што ў апошнім лісьце Бяляцкі напісаў дзіўны сказ:
«Сёньня я прысьніў дзіўны сон: шэрага папугая, якога я зьняў з дрэва і ён сказаў, што яго завуць кіча (на жаргоне гэта азначае ШЫЗА). Што б гэта значыла? Відаць, што я хутка адпраўлюся на кічу (ШЫЗА)».
Такім чынам, Алесь кажа, што сытуацыя пагоршылася, і яму пагражае штрафны ізалятар. Цяпер стала вядома, што яго насамрэч перавялі ў ШЫЗА з-за нейкіх дысцыплінарных спагнаньняў.
Паводле Стэфановіча, Алесь мае тры спагнаньні, а, магчыма, і больш. Палітвязень знаходзіцца ў поўнай ізаляцыі, зьняволеныя баяцца зь ім размаўляць з-за ціску з боку адміністрацыі. Стэфановіч мяркуе, што ўзмацненьне ціску на Алеся Бяляцкага і на палітвязьня Зьмітра Дашкевіча зьвязана з тым, што ўладам трэба больш прашэньняў аб памілаваньні. Бо менавіта толькі па памілаваньні іх можна вызваліць. «Мы пратэстуем і патрабуем спыніць зьдзекі», — заявіў «Свабодзе» Валянцін Стэфановіч.