Альтэрнатыўны Нобэль – за пераход ад дыктатуры да дэмакратыі

Сіма Самар і Джын Шарп

У Стакгольме сёньня абвясьцілі ляўрэатаў прэміі «За мэтазгоднае жыцьцезабесьпячэньне», якую называюць альтэрнатыўным Нопбэлем.
Амэрыканскі дасьледчык палітычнай тэорыі Джын Шарп падзеліць прыз памерам 150 тысяч эўра з аўганскай праваабарончай актывісткай Сімай Самар і брытанскай грамадзянскай ініцыятывай «Кампанія супраць гандлю зброяй». 84-гадовы Шарп – аўтар кнігі пад назвай «Ад дыктатуры да дэмакратыі» аб негвалтоўным грамадзянскім змаганьні з уладамі.