Вызваленьне Сяргея Каваленкі камэнтуе былы палітвязень, кіраўніца грамадзкай праваабарончай арганізацыі «Офіс па правах людзей з інваліднасьцю» Эніра Браніцкая.
«Вядома, радасна чуць, што чалавек на волі, але я ня бачу ў гэтым ніякай добрай волі. Я ўпэўнена, што гэта палітычны маркет. І гэта жахліва насамрэч, бо людзі сядзяць, гандаль ідзе і канца гэтаму ня бачна. Бо ўлады ізноў каго-небудзь пасадзяць, Эўропа ізноў будзе таргавацца. Гэта добра, што ў Эўропе думаюць пра людзей, думаюць, каб яны былі вызваленыя, але, на жаль, усё гэта таксама жахліва».