У польскім сэйме адзначылі юбілей Бяляцкага

Паседжаньне польскага сэйму

У галоўным холе сэйму адкрылася выстава, прысьвечаная грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі, Алесю Бяляцкаму і праваабарончаму цэнтру «Вясна».
Пра гэта ў фотарэпартажы на сваім сайце паведамляе прэс-служба ГА БАЖ.

Ва ўрачыстасьці прынялі ўдзел віцэ-сьпікер сэйму РП Ванда Навіцка, кіраўнік камісіі замежных спраў польскага сэйму Гжэгаж Схятына, шматлікія дэпутаты сэйму, прадстаўнікі польскіх і беларускіх НДА. Ганаровым госьцем сустрэчы быў расейскі палітык і шахматыст Гары Каспараў.

Арганізатарам мерапрыемства выступіў «Беларускі Інфармацыйны Дом».