Ці варта чакаць узрушэньняў на валютным рынку пасьля чарговай выбарчай кампаніі? Улады хоць і супакойваюць насельніцтва – маўляў, няма чаго турбавацца на гэты конт – аднак мінулагодні досьвед сьведчыць пра іншае: чым больш чыноўнікі гавораць пра стабільнасьць, тым меншая ўпэўненасьць у заўтрашнім дні.
Валютны рынак не наўпрост, але дэманструе прыкметы пэўнага хваляваньня. Пры афіцыйным курсе ў 8490 рублёў за даляр ня толькі камэрцыйныя, а і дзяржаўныя банкі ўздымаюць плянку, намагаючыся прывабіць прадаўцоў валюты. І першым шчыруе якраз "Беларусбанк", выстаўляючы курс на 50 рублёў выгаднейшы за ўсталяваны Нацыянальным банкам – 8540 рублёў за даляр.
На тле заяваў афіцыйных асобаў пра поўны кантроль за працэсамі ў фінансавай галіне ў грамадзтве распаўсюджваюцца чуткі пра магчымы абвал беларускага рубля, што спараджае падвышаны попыт на даляры, эўра, расейскія рублі. Якія насамрэч пэрспэктывы чакаюць Беларусь? Меркаваньне выказвае фінансавы аналітык афіцыйнага партнэра "Альпары" ў Менску Вадзім Іосуб:
"Увогуле падобныя парамэтры прагназаваць цяжка, і нават лёгка патлумачыць, чаму. Такая рэч, як, напрыклад, курс даляра, не зьяўляецца нейкай аб'ектыўнай рэччу, якую можна ўзяць і матэматычна пралічыць. Заўсёды застаецца шмат варыянтаў – у залежнасьці ад таго, якім чынам будзе дзейнічаць урад і Нацбанк; зь якой хуткасьцю будуць падвышаць заробкі; якімі тэмпамі будуць зьніжаць працэнтную стаўку; уключаць ці не друкарскі станок дзеля таго, каб усё ж намаляваць рост ВУП на 5,5%".
Што да нейкіх верагодных лічбаў абменнага курсу ў агляднай будучыні, то, як кажа Вадзім Іосуб, цяпер можна рабіць хіба што "асьцярожны прагноз":
"Магу выказваць сапраўды асьцярожны прагноз. Калі ўсё ж Нацбанк і ўрад будуць дзейнічаць акуратна, то, магчыма, рэзкіх ваганьняў і ня будзе. Але гэта пры ўмове, што, магчыма, улады і давядуць заробак да 500 даляраў, але ня будуць спрабаваць яго падняць вышэй, пакінуць стаўку рэфінансаваньня на дадатным узроўні ў параўнаньні з інфляцыяй, а таксама стаўкі па дэпазытах будуць перавышаць інфляцыю. Пры такой акуратнай палітыцы ёсьць шанец, што курс да канца году ня вырасьце вышэй, чым 9000 рублёў за даляр. Калі ж грашовая палітыка будзе мякчэйшая, інакш кажучы, эканамічныя ўлады наробяць больш глупстваў, то курс можа быць, у прынцыпе, які заўгодна. Залежна ад таго, колькі глупства будзе зроблена. У такім разе ўзровень курсу будзе наўпрост прапарцыйны колькасьці зробленага глупства ў эканамічнай палітыцы".
Аднак рэаліі наводзяць на думку, што пазьбегнуць наступстваў "эканамічнага глупства", можа, і ня ўдасца. Улады ня толькі не сумняюцца ў тым, што да канца году сярэдні заробак па Беларусі дасягне 500 даляраў, але цяпер замахваюцца на скарэньне наступнай вышыні – 600 даляраў ужо на пачатку 2013-га. Стаўка рэфінансаваньня на канец наступнага году прагназуецца ў межах 13–15%, хоць у эканамістаў вялікія сумневы, што ёсьць аб'ектыўныя падставы, каб стрымаць інфляцыю хоць бы на такім узроўні.
Ці існуе рызыка дэвальвацыі нацыянальнай валюты? Фінансавы аналітык Вадзім Іосуб лічыць, што паколькі ўжо год як курс дырэктыўна не прызначаецца кімсьці зьверху, як гэта было ў папярэднія гады, то рэзка абясцэньваць рубель не абавязкова. А значыць, ужываць само слова "дэвальвацыя" не выпадае:
"Зараз, пачынаючы з восені мінулага году, у нас так званы плаваючы курс. Уласна кажучы, хоць розныя органы ўлады і гавораць пра свае пажаданьні ці пра свае прагнозы – які гэты курс будзе ці павінен быць – але, дзякуй богу, зараз ён дырэктыўна не ўсталёўваецца. То бок ніякія лісты, распараджэньні ці ўказы не фіксуюць, які павінен быць адзіны курс. Насамрэч курс рухаецца ў адпаведнасьці з попытам і прапановай, і ў такой сытуацыі можна гаварыць, напрыклад, пра плаўнае зьніжэньне курсу рубля (хоць насамрэч можа аказацца і не зусім плаўна). Але ў дадзеным выпадку тэрмін "дэвальвацыя" неўжывальны ў прынцыпе. Гэта проста некарэктна з эканамічнага пункту гледжаньня. Не разумеючы элемэнтарных асноваў і выкарыстоўваючы саму па сабе гэтую тэрміналёгію, органы ўлады, асобныя іх прадстаўнікі толькі лішні раз бударажаць насельніцтва".
Праект бюджэту на 2013 год, падрыхтаваны ў жніўні Міністэрствам фінансаў Беларусі, прагназуе сярэднегадавы курс беларускага рубля на ўзроўні 8400–8500 за даляр. Аднак аптымізм дзяржаўных фінансістаў падаецца істотна завышаным – паказьнікі будучага году рубель дэманструе ўжо цяпер.

Застаецца шмат варыянтаў – у залежнасьці ад таго, якім чынам будзе дзейнічаць урад і Нацбанк

Курс рухаецца ў адпаведнасьці з попытам і прапановай