Для аплаты плянавых плацяжоў па пазыках на 2013 год ураду Беларусі трэба 3,1 мільярда даляраў. Палову гэтай сумы ўрад хоча пазычыць.
Пра гэта паведаміў міністар фінансаў Беларусі Андрэй Харкавец.
«У 2013 годзе будзе пік выплат па вонкавым доўгу, плацяжы вырастуць у два разы і складуць $3,1 млрд. Урад ставіць задачу рэфінансаваць частку пазыковага партфэля... Мы разьлічваем рэфінансаваць наступныя плацяжы напалову», — сказаў Харкавец.
Міністар растлумачыў, што рэфінансаваньне зьнешняга доўгу будзе ажыцьцяўляцца за кошт прыцягненьня сродкаў Антыкрызіснага фонду ЭўрАзЭС на $0,9 млрд.
Акрамя таго, Харкавец заявіў, што Мінфін пачаў працу па падрыхтоўцы да разьмяшчэньня на зьнешніх рынках эўрабондаў у 2013 годзе.
А.Харкавец таксама паведаміў, што, паводле прагнозу Мінфіна, зьнешні дзярждоўг у 2013 года складзе 21,1% ВУП, унутраны дзярждоўг — ня больш за 3% ВУП. Выдаткі на абслугоўваньне і пагашэньне зьнешняга доўгу складуць ня больш за 5,1% ад прагназаванай валютнай выручкі.