Славуты расейскі пісьменьнік-дысыдэнт адзначае сёньня сваё 80-годзьдзе. Найбольш вядомы яго раман «Жыцьцё і незвычайныя прыгоды салдата Івана Чонкіна» перакладзены на дзясяткі моваў сьвету. У 70-я гады КДБ спрабаваў атруціць пісьменьніка.
Радыё Свабода: Уладзімір Мікалаевіч, трэба нарадзіцца іншадумцам ці можна ім стаць?
Войнавіч: Я думаю, што бывае і так, і так. Можна і нарадзіцца, можна і стаць. Справа ў тым, што іншадумцы, як нейкая група людзей ці нейкая супольнасьць людзей, яны вельмі разнастайныя. Вядома, сапраўдны іншадумец гэта той, хто нарадзіўся, які глядзіць інакш. А ёсьць такія, якія па абставінах прыстасоўваюцца. Але сапраўднае іншадумства, гэта калі чалавек думае ня так, і тым самым ніяк ня можа дагадзіць грамадзтву.
Радыё Свабода: Іншадумцы, як і ўсе іншыя, бываюць сур’ёзныя, упартыя, прынцыповыя людзі, а бывае іншадумства, зьвязанае з агульнай іранічнасьцю чалавека. Вось у мяне такое ўражаньне, што вы — не зацяты іншадумец, а проста ад прыроды чалавек іранічны, які ня можа думаць ва ўнісон з партыяй, урадам і ісьці па нейкім заасфальтаваным, бэтанаваным шляху. Вам увесь час мілей нейкая іншая дарожка.
Войнавіч: Я, мабыць, неяк паспрабую канкрэтызаваць. Бывае, што іншадумства ідзе ад таго, што чалавек думае. Скажам, вельмі многія людзі, якія верылі ў камунізм і чыталі старанна Маркса і Энгельса, потым сутыкнуліся з тым, што рэчаіснасьць не супадае. Яны расчараваныя, часам абураныя, станавіліся іншадумцамі па гэтай прычыне. А ёсьць такое, яно натуральнае, нават ня думаеш і ня хочаш ім быць.
Але вось я апісаў выпадак, калі мне было гадоў 16. У нас дэманстрацыя павінна была быць — Першамайская або Кастрычніцкая. Вырашалі, хто панясе які сьцяг, транспарант, партрэт. І мне хацелі даць нейкі партрэт. А там нехта выступіў і кажа, што мне даваць нельга. Чаму? «А ён яго выкіне па дарозе». Я, калі пачуў пра гэта, вельмі пакрыўдзіўся, таму што я б, вядома, ня выкінуў яго. Але нешта ён ува мне разгледзеў такое, што я быў на гэта здольны.
І тое ж самае з савецкай уладай, напрыклад. Я Сталіна не любіў зь дзяцінства. Але ніякага пратэсту не выказваў. Ленін мне таксама не падабаўся. На членаў Палітбюро глядзеў... Варашылаў здаваўся мне нічога, больш ці менш, Калінін з казьлінаю барадой, накшталт, таксама сымпатычны дзядуля.
Я палітыкай не цікавіўся. Мне было ужо 20 гадоў, калі арыштавалі Берыю. Я служыў у Польшчы, пасьля дзяжурства спаў, потым выйшаў, мне днявальны кажа: «Ведаеш, Берыю арыштавалі». А я кажу: «Ведаеш, ён мне заўсёды не падабаўся». Я ня ведаў, што Берыя зрабіў, я ведаў, што ён нейкі чалавек наверсе, але вось ён мне чымсьці не падабаўся. І савецкая улада — ну вось проста не падабаліся гэтыя плякаты, гэтыя партрэты. Потым я ўжо стаў усьведамляць, што гэта такое і чаму мне гэта не падабаецца. А то проста не падабалася. І неяк трапляў, бывала, у няёмкае становішча.
Радыё Свабода: А што ваш жыцьцёвы вопыт падказвае: іншадумства ідзе ад розуму, ад сумленьня, ад густу?
Войнавіч: Я б сказаў, што спачатку яно ў мяне ішло ад густу, мабыць, потым ад нейкага веды. Калі я даведаўся, што мой бацька сядзеў, я неяк верыў, што мой бацька добры чалавек, і ня думаў, што ён сядзеў за нешта. Стаў думаць. Спачатку мяне проста эстэтычна усё гэта раздражняла, гэтая прапаганда кожная іншая, зачаста. І калі пра Сталіна пісалі, што ён такі вялікі, пра яго шмат распавядалі, што ён карыфей усіх навук, што ён чытае па 400 старонак кожны дзень пры тым, што ён кіруе, што ён ня сьпіць ніколі. Пачынаў думаць. Думаю: лухта нейкая. І мне ён не падабаўся. Мне было 14 гадоў, калі я спытаў бабулю: «Бабуля, што ты думаеш пра Сталіна?». Яна сказала: «Думаю, што бандыт». Я так узрадаваўся, таму што ўсе вакол мяне (або так мне здавалася) былі вельмі высокай думкі пра Сталіна.
Потым — ад розуму, ад сумленьня таксама, калі даведаесься ўжо колькі зла гэты рэжым нарабіў. Тады ўжо уключаецца сумленьне.
Радыё Свабода: Ці думалі вы ўбачыць шмат што з таго, што вы напрарочылі на 2042 год, ужо ў 2012 годзе?
Войнавіч: Так, усяго 30 гадоў засталося да 42-га году... Шчыра кажучы, ня думаў. Я апісваў тую будучыню, якой — я спадзяваўся — ніколі не наступіць, паколькі гэта была не ўтопія, а антыўтопія. А цяпер рэчаіснасьць, здаецца, ужо пераўзыходзіць тое, што я там напісаў. У мяне там кіруе КПГБ — Камуністычная партыя дзяржаўнай бясьпекі, і яшчэ там ёсьць пяціадзінства: дзяржаўнасьць, бясьпека, рэлігійнасьць... Я чуў ня раз, што нашага патрыярха, дарэчы, называюць «айцец Зьвяздоній». Але тыя глупства і пошласьць, якія становіцца цяпер сьцягам нашага часу — гэтага чакаць было немагчыма. Выдаюцца нейкія дурныя законы, ідуць нейкія жахлівыя суды, вось гэты сумнавядомы суд над Pussy Riot ... Гэта ўсё пераўзыходзіць любую, нават ненапісаную сатыру.
Цалкам інтэрвію зь пісьменьнікам чытайце на сайце Расейскай службы нашага Радыё.