Курманбека Бакіева і ягонага брата Джаныбека, якія хаваюцца ў Беларусі, абвінавачваюць у арганізацыі забойства былога кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта Кіргізстану.
Як паведамляе Інтэрфакс, суд у Бішкеку разгледзіць датычнасьць экс-прэзыдэнта Кіргізстану Курманбека Бакіева і яго малодшага брата Джаныбека да арганізацыі забойства Мэдэта Садыркулава, які ў 2007–2008 гадах займаў пасаду кіраўніка прэзыдэнцкай адміністрацыі.
"Крымінальная справа па абвінавачваньні былога прэзыдэнта Кіргізстану Курманбека .Бакіева і яго малодшага брата, экс-кіраўніка Службы дзяржаховы Джаныбека Бакіева ў арганізацыі забойства Садыркулава перададзеная ў суд",— паведаміў судзьдзя Марлен Тэнтэмішаў, на працэсе па справе аб забойстве былога кіраўніка прэзыдэнцкай адміністрацыі.
Судзьдзя удакладніў, што крымінальная справа па абвінавачваньні Бакіевых ў арганізацыі забойства была выдзеленая ў асобную вытворчасьць, і будзе разгледжаная судом. Ён не выключыў, што калі ён будзе прызначаны судзьдзёй на гэтым працэсе, то справа па абвінавачваньні Бакіевых будзе аб’яднаная з крымінальнай справай па забойстве Садыркулава, дзе абвінавачанымі праходзяць былыя супрацоўнікі Службы дзяржаховы і МУС.
Увесну ў Бішкеку пачаўся судовы працэс па абвінавачваньні былых супрацоўнікаў МУС, Службы дзяржаховы і Памежнай службы ў зьдзяйсьненьні забойства ў сакавіку 2009 года Мэдэта Садыркулава, былога дырэктара Міжнароднага інстытута стратэгічных дасьледаваньняў Сяргея Сьлепчанкі і кіроўцы Кубата Сулайманава. Усе трое знаходзіліся ў адной аўтамашыне, знойдзенай спаленай раніцай 13 сакавіка 2009 года ў гарах непадалёк ад Бішкека.
Абвінавачаныя кажуць пра галоўную ролю ў арганізацыі забойства малодшага брата Бакіева Джаныбека, які абвешчаны ў міждзяржаўны і міжнародны вышук. Ён, паводле некаторых зьвестак, знаходзіцца ў Беларусі, але афіцыйны Менск адмовіўся выдаць яго Кіргізстану.