Пра палітычныя пэрспэктывы і ўласныя літаратурныя пляны у ранішнім эфіры Свабоды гаворыць лідэр кампаніі «Гавары праўду», паэт Уладзімер Някляеў.
Навумчык: Уладзімер, цяпер, калі адны падсумоўваюць вынікі байкоту, другія – вынікі ўдзелу ў выбарчай кампаніі, некаторыя палітолягі кажуць, што якраз зараз самы зручны час для аб'яднаньня апазыцыі. Ці лічыце Вы рэальным такое аб'яднаньне, ці патрэбна яно наогул, і калі так – у якой форме можа яно адбыцца?
Някляеў: Я таксама лічу, што насамрэч зараз зручны час для таго, каб прыняць сур'ёзныя рашэньні аб сумесных далейшых дзеяньнях, але гляджу на гэта цьвяроза. Ня надта веру ў тое, пра што кажу, бо з майго досьведу (хай і ня надта вялікага, я ў апазыцыі з прэзыдэнцкіх выбараў) -- якраз зручныя моманты апазыцыя беларуская мае схільнасьць прапускаць. Яна ня мае ўнутранай патрэбы да аб'яднаньня па розных прычынах -- па асабістых, па прычыне адсутнасьці перамог. Дарэчы, тое, што адбываецца сёньня, пры ўсёй віртуальнасьці, вельмі добра, калі частка апазыцыі сьвяткуе перамогу. Псыхалягічна гэта вельмі важна. Я ня толькі ня быў супраць байкоту, я быў супраць віртуальнага байкоту, не хацеў проста ў ім удзельнічаць. Але вельмі важна мець адчуваньне вось гэтае, адчуваньне перамогі. Толькі ня трэба падмяняць паняцьці, не прысвойваць сабе тыя дасягненьні, якіх, па сутнасьці, нямашака. Гэта вельмі небясьпечная тэндэнцыя.
Навумчык: Уладзімер, гаворачы з Вамі, цяжка адысьці ад таго, што Вы ня толькі палітычны лідэр, але і паэт. Якія Вашыя творы можна чакаць бліжэйшым часам?
Някляеў: Сытуацыя патрабуе вялікіх высілкаў і пастаяннага ўдзелу ў ёй. Палітыка наогул рэч такая, што не адпускае. Калі ты хочаш выйсьці зь яе -- дык табе трэба проста павярнуцца і пайсьці, не азіраючыся. Ну, як з жанчынай, зь якой скончылася каханьне. Асаблівага каханьня ў нас, па шчырасьці, і не было, але абавязкі, якія ўзьніклі ў маім сямейным жыцьці з палітыкай, змушаюць мяне ёй займацца і займацца, Таму на літаратуру часу застаецца мала. Дзьве асноўныя рэчы, над якімі я зараз працую - гэта паэма пра Кастуся Каліноўскага "Драма". Я некалькі разоў спрабаваў да гэтай тэмы падыйсьці, і ніяк у мяне не выходзіла. Дарэчы, не выходзіла і зараз, пакуль я не падумаў: а нашто вяртацца, нашто мой час, наш час вяртаць да Каліноўскага? Паспрабую яго сюды, да нас ! Чаму Зьміцер Дашкевіч -- не Каліноўскі, а? А Палажанка не ягоная каханка? І калі я скарыстаў такі прыём, пачаў выбудоўвацца даволі цікавы тэкст. Ён тут можа шмат з кім сустрэцца - і з Лукашэнкам можа спаткацца, і з Раманчуком, і шмат што можа адбыцца, і шмат што могуць адзін другому сказаць.
Другое -- раман такі, "менскі раман", называецца "Аўтамат з газіроўкай", я яго практычна скончыў, але адчуваньне засталася, што не дарабіў. Апошнюю частку цяпер дапісваю, аддам у "Дзесялоў".Гэта раман пра маё юнацтва менскае, калі я прыехаў са Смаргоні сюды ў тэхнікум сувязі, пра Менск часоў хрушчоўскай адлігі, калі я быў стылягам, калі ўсё ў жыцьці грымела. І там шмат будзе палітыкі, бо гэта час, калі я ўпершыню сутыкнуўся з гэтай самай палітыкай, я не наўпрост, але меў дачыненьне, нават у нейкім сэнсе перасьлед з тым, што называлася "антысавецкай групай Хадзеева". Я быў тады хлапчук, 15 гадоў, зразумела, ніякай антысавецкасьці ў галаве камсамольца не было, але тыя падзеі, якія адбыліся ў пачатку 60-ых, вельмі моцна паўплывалі на маю сьвядомасьць і на маё далейшае жыцьцё.
Зручныя моманты апазыцыя мае схільнасьць прапускаць

Чаму Зьміцер Дашкевіч -- не Каліноўскі?