Я ня меў намеру ехаць у старажытную вёску Новы Двор хаця б таму, што не мінула і двух гадоў, як я там быў. Цяжка было б паверыць і ў гісторыю, якую ў Шчучынскім РАУС пасьпяшаліся назваць «казкай» — каб яна з усімі падрабязнасьцямі не была зьнятая на сотавы тэлефон, і да яго экрану мы яшчэ вернемся. А галоўнае — людзі, зь якімі тады гутарыў, зьвярнуліся на Радыё Свабода як у апошнюю «інстанцыю сумленьня» — маўляў, «прыяжджайце». І вось я на ўскраіне вёскі, дзе жывуць шэсьць соцень чалавек. У невялікім засьценку тут сядзібы бацькоў і братоў Леўтаў — братам 42 і 45 год. Мяне сустракае іх мажнаватая сястра — 47-гадовая спадарыня Валянціна Козіч, дырэктарка Навадворскага дома культуры. У часе расповеду ў яе вачах зьяўляюцца сьлёзы. Усё здарылася 10 дзён таму, 15 верасьня, а палове на восьмую вечара.
Валянціна: «У майго сына знаёмы працаваў у прыватніка, у яго была машына. І сабраўся памяняць гуму зь летняй на зімовую — стаяла восень. Яму гуму далі, але ён машыну пабіў і ў лесе пакінуў яе. А каб колы не пакралі, ён папрасіў хлопца, каб ён іх падвёз і паклаў пад плотам каля хлява бацькоў маіх. Ляжалі-ляжалі — і прапалі гэтыя колы. Прыехаў сьледчы і другі па гэтых колах, бо супраць хлопца ўзбудзілі справу — пайшлі адразу ў хату, мо дзе апытаць. Браты мае дакапалі бульбу і добра выпілі. І выйшлі на двор міліцыянты і браты, а мы праз акно паглядаем. Ганна кажа — глянь, дзядзю Ваню ў жывот ударыў капітан! Мы хутчэй туды, яна з мабільнікам у руках, кажа, я здымаю на відэа. Мацюкі паляцелі на адрас міліцыянтаў, а яны давай іх круціць і біць. Затым пасадзілі ў машыну. Сабака быў не навязаны і гаўкаў, але не нападаў. Капітан выняў з кабуры пісталет і сказаў, што застрэліць. Мы так папалохаліся, што мне ўвечары стала кепска (плача). Ціск падняўся, і стала сэрца ціснуць — выклікала „хуткую“…»
Карэспандэнт: «Капітан не прадставіўся, прозьвішча яго дагэтуль ня ведаеце?»
Валянціна: «Не! Было цёмна, і бэджык яго не было відаць. А калі іх пасадзілі ў машыну, ён выкруціў Ганьне руку — хацеў адняць тэлефон. Яна пачала крычаць, вырвалася і ў хату. А ён бярэ дубінку і кажа — „зараз буду разьбірацца з вамі, паедзеш у Шчучын разам са сваім тэлефонам!“ Я кажу — у яе дзіця месячнае. Ганна кажа — мама, я баюся ў хаце адна заставацца. Я да іх падышла і кажу — у маёй дачкі гістэрыка, вы хутка адсюль зьедзеце? Братоў адвезьлі ў Шчучын і так намялі бакі, што ледзьве дыхаюць. А Ганьне таксама рука баліць!»
Ганна: «Дзіця на рукі ўзяць не магу, сказалі павязку накладаць — расьцяжэньне…»
Разам з 22-гадовай Ганнай праглядаем на экране сотавага ўсё, што адбылося. Дзяўчына камэнтуе:
Ганна: «Вось мы прыйшлі з маці да дома бабулькі, і словы капітана — „раты пазакрываю!“ Гэта нармальны зварот да грамадзян?! Во цудоўна чуваць!.. Во далей са словамі „ў машыну на..й“, і пачынае круціць, кідаць аб зямлю — так працуюць нашы праваахоўныя органы… Дзядзя кажа, што іх здымаюць, рэакцыі ніякай — упэўненасьць, што могуць паступаць, як хочуць. Скруцілі і да машыны — па якім праве, людзі ж былі ў сябе ў хаце!»
Голас: (брэша сабака) «Жулік, ідзі адсюль!»
Ганна: «Во цудоўна было бачна на відэа, як адкрывае кабуру і як дзядзя кажа — „я сам пайду“. А ён душыць за горла і вядзе да машыны — уставай, б..ь!»
Валянціна: «Ведаеце, цяпер мы баімся жыць у сваёй хаце (плача) — што ім варта прыехаць і дубінкай па галаве безабаронным жанчынам?! А яны ж бачаць, што вакол нікога няма і можна рабіць што хочаш!»
Чакаем прыходу аднаго з братоў. Каб разрадзіць атмасфэру, распытваю спадарыню Валянціну пра яе працу ў клюбе.
Валянціна: «Дыскатэкі ладзім, але народ амаль не ідзе — школьнікам да 18 год забаронена наведваць! А асноўная моладзь у горадзе, у каторых ёсьць грошы — прыяжджаюць, дык знойдуць месца і ў кафэ пасядзець. А плян творчых паслуг мы выконваем — у нас творчы калектыў , і мы зарабляем грошы эстраднымі канцэртамі па санаторыях. Загадчык аддзелу культуры заўжды дае транспарт. Запрашаем да сябе зь менскай філярмоніі. Людзі ідуць — на зорак, якіх па ТБ бачыш, хочацца жыўцом паглядзець — у нас добрая сцэна і глядзельная заля на 200 чалавек…»
Але вось у пакой уваходзіць прыземісты і крыху сагнуты спадар Віктар Леўта. Чаму — становіцца ясна праз хвіліну.
Віктар: «Кашлянуць не магу — выцятае месца „ахірэннае“, на нагах і сьпіне сінякі. Зьбіцьцё пачалося проста на вуліцы. А ў Шчучыне сказаў, што ўсё гэта будзе выкладзена ў інтэрнэт — а ён, што дома ў цябе наркотыкі знойдзем. Карацей, пагражалі! А зьбівалі, ня гледзячы дзе. І, галоўнае, ні за што. Выклікалі на вуліцу і без усялякіх тлумачэньняў — мы выпіўшы былі…»
Ганна: «Дзядзю Ваню доктар сказаў рабіць здымак — даў накіраваньне да хірурга. На грудзёх шышак вялікі, сіняк — бачна, што не рукой удар, а дубінкай. І на калене шышак таксама — баліць, хістаецца, хадзіць цяжка. Відаць, моцны ўдар. Будзем здымаць пабоі і падаваць у пракуратуру, бо думаюць, што ўсё можна, калі пры пагонах. Тым больш на відэа цудоўна бачны нумар машыны, капітана ў твар пазнаем…»
Віктар: «І ў пракуратуру абласную, таму што ў Шчучынскай усё закуплена!»
Пра здарэньне разважаем зь сябрам Партыі БНФ, спадаром Міхасём Бурачэўскім — у яго ў Новым Двары сваякі.
Бурачэўскі: «Прыехалі міліцыянты, зьбілі хлопцаў ні за што — як кажуць расіяне, горш можа быць толькі зусім без паліцыі. Людзі баяцца міліцыі, таму што на яе няма ніякай управы. Нашы праваахоўныя органы сталі карнымі органамі. Ты ўяві — дарослых мужчын зьвезьлі ў Шчучын і там лупасілі! Потым выгналі сярод ночы і сказалі, каб ішлі дахаты 30 км. Гэта вар’яцтва! Людзі ведаюць, што ў Шчучыне ня знойдзеш ніякай абароны. Дык гэта толькі той выпадак, які стаў нам вядомым, а колькі невядомых!»
Карэспандэнт: «Твой прагноз — чым можа скончыцца справа?»
Бурачэўскі: «У мяне ня велькі спадзеў на гэтую сыстэму. Беспакаранасьць міліцыі ведаюць усе…»
Радыё Свабода будзе далей адсочваць сытуацыю — у тым ліку і для таго, каб высьветліць ступень сёньняшняй дзейснасьці праваахоўных органаў.
* * *
Разам зь Віктарам Леўтам — ён цяпер беспрацоўны — ня мог не падыйсьці да знаёмага мне некалі веселуна, 70-гадовага Генрыха Дзянісавіча Леўты. На жаль, ён ляжаў пасьля інсульту. Па-старэчы пачаў бухцець на сына.
Леўта: «Жывецца няблага, але жыць няма калі. А яны рабіць ня хочуць — гарэлку б пілі!»
Віктар: «Плацяць мала — за той мільён рабіць цэлымі днямі! Ладна летам, а як узімку? Раней было ў майстэрні ацяпленьне, а цяпер няма — ніхто з-за гэтага ня хоча ісьці. Я быў сьлесарам і трактарыстам. Даглядаю маці, людзям каму дапаможаш — во бульбу капаў, 80–90 тысяч выходзіла толькі да абеду…»
Я пабываў на мэхдвары аграгарадка «Новы Двор». На пляцоўцы — некалькі сеялак ды камбайнаў, купка працаўнікоў. Падыходжу.
Карэспандэнт: «Ці ёсьць што рамантаваць?»
Спадар. «Вунь колькі тэхнікі, і ўся хадавая. Выходзіць за 3 мільёны — я кіроўца…»
Спадар: «Я трактарыст — запчасткі даюць, але ўсё дарагое. Прывезьлі кампутар для сеялкі — 24 мільёны. Уяўляеце, колькі хлеба трэба нам вырасьціць? А тона зерня — мо мільён які…»
Карэспандэнт: «А ў вас што з заробкамі?»
Спадар: «2 мільёны, бывае з хвосьцікам (сьмяецца). Узімку меней…»
У Новым Двары завітаў да старога знаёмцы, старшыні сельсавету, спадара Аляксандра Хвасько. Той пазнаў мяне, без усьмешкі, але і без варожасьці прывітаў — «А, гэта той, што мяне на „Голас Амэрыкі“ закінуў!» Пагадзіўся на размову. Праўда, адразу адмовіўся камэнтаваць сытуацыю зь сямействам Леўтаў.
Хвасько: «Не, ня буду камэнтаваць — не валодаю пытаньнем…»
Карэспандэнт: «Быў на мэхдвары — кіроўцы атрымліваюць па 3 мільёны, беспрацоўнага сустрэў — сьлесарам не пайду за мільён. Вось вілка!»
Хвасько: «Я лічу, яна павінна быць. Грошы павінны быць заробленыя. Сыстэма аплаты распрацаваная так, каб стымуляваць якасьць працы. Дзяржава яшчэ даплачвае да мільёна — у нас гэта мінімальная зарплата…»
Карэспандэнт: «Што за гэтыя паўтара года адбылося ў вас?»
Хвасько: «За апошнія 2 гады ідзе перадача саўгаса „Навадворскі“ пад эгіду АА „Гроднажылбуд“. Ад гэтага мы чакаем паляпшэньня вытворчай базы, каб меншай колькасьцю людзей выконваць працы на больш якасным узроўні. Уведзены ў эксплюатацыю зернесушыльны комплекс, ідзе рэканструкцыя комплексу „Грамкі“…»
На аднайменнай фэрме «Грамкі» сустрэўся з загадчыцай, спадарыняй Вандай Бардзілевіч. Разам зь іншымі яна ўручную загружала кармавую муку.
Бардзілевіч: «Надоі зараз 13 літраў у дзень на карову. Заробкі мільён сямсот — два мільёны. Невялікія, я лічу…»
Карэспандэнт: «А ў чым справа?»
Бардзілевіч: «Статак невялікі, надоі меншыя, на адну даярку 40–45 галоў — няшмат. Так разьлічаны комплекс, што больш не паставіш кароў. Па-першае, трэба палепшыць умовы працы…»
Карэспандэнт: «У вас шмат ручной працы?»
Бардзілевіч: «Не, у нас яе наагул няма! (Агульны сьмех.) Ну, саломку загрузіць…»
Карэспандэнт: «Муку ўручную…»
Бардзілевіч: «Падсьцілку раскідаем з дапамогай трактароў…»
Ізноў да размовы са спадаром Хвасько.
Хвасько: «Зараз ідзе рэканструкцыя фэрмы. Мы ведаем указаньне кіраўніка дзяржавы, каб у кожнай гаспадарцы быў сучасны малочна-таварны комплекс з даільнымі залямі…»
Карэспандэнт: «Кампутар для зернесушылкі — 24 мільёны, а тона зерня — мільён. Гэтага вы чакаеце ад прыяднаньня да «Гроднажылбуду?»
Хвасько: «Дыспарытэт цэнаў пачынаўся, калі літар паліва быў тры з паловай капейкі, а кіляграм збожжа — 14 капеек…»
Карэспандэнт: «Я ежджу па краіне, і людзі кажуць, што сельская гаспадарка не падымецца з кален, калі дыспарытэт цэнаў ня будзе зьнішчаны…»
Хвасько: «Ва ўсім сьвеце сельская гаспадарка датуецца…»
Карэспандэнт: «Лукашэнка казаў у Гродне, што час датацыяў скончыўся…»
Хвасько: «Датацыі могуць мець прытоены характар. Сёньня стаіць задача мадэрнізацыі так, каб укладзеныя мільярды далі эфэкт, а ня проста ўкінуць у зямлю. Сёньня Ізраіль доіць 12 тысяч на карову, мы — чатыры чамусьці…»
Карэспандэнт: «Там усё ў прыватных руках…»
Хвасько: «Прыватная ўласнасьць — справа таксама рызыкоўная. У мінулым годзе бульба даходзіла да 2 тысяч за кіляграм, зараз закупачная цана 700–800. І хто плянаваў даходы паводле ранейшага, пацярпеў страту…»
Карэспандэнт: «Гэта вы патлумачылі, чаму ў Новым Двары няма фэрмэраў?»
Хвасько: «Ёсьць арандатары, якія маюць па 100 і болей га зямлі. Яны сёлета капаюць добрую бульбу — збыту няма. А разьлічваюць атрымаць выручку мінулага году…»
Карэспандэнт: «А хто па лізінгу ўзяў камбайн альбо трактар?»
Хвасько: «Так-так, плаціць трэба! Таму пытаньне стаіць аб павелічэньні не аб’ёмаў, а якасьці. Першае — жорсткае захоўваньне тэхналёгіі вытворчасьці — ці памыты малакаправод, ці якасна праведзены пасеў. У фэрмэра свае грошы — гэта перавага. Калі ўкладаеш у вытворчасьць не сваё — гэта адзін мэнталітэт, а калі сваё — зусім іншы падыход…»
Карэспандэнт: «Вы за пашырэньне прыватнай гаспадаркі?»
Хвасько: «Ёсьць выраз — сымбіёз. Я за сымбіёз фэрмэрства, арандатарства, дзяржаўных буйных прадпрыемстваў. І каб у аднолькавых умовах — ведаю, фэрмэры абураюцца. Павінна быць усё хаця б для таго, каб можна было параўнаць — спрацаваў фэрмэр так, а што вам перашкаджае працаваць лепш?!»