Пра гэта і іншае паведаміў тэлеканал Аль-Джазіра.
У інтэрвію тэлеканалу ён заявіў аб сваіх намерах балятавацца на прэзыдэнцкіх выбарах 2015 году. Паводле Аль-Джазіра, палітык спадзяецца аб’яднаць апазыцыйныя сілы.
Пасьля Раманчук абвергнуў гэтае паведамленьне ў інтэрвію БелаПАН:
«Са здымачнай групай "Аль-Джазіры", якая прыехала ў Мінск на парлямэнцкія выбары, мы сапраўды сустракаліся, але сэнс сказанага мною скажоны. Я заявіў, што 2015 далёка і ўсё можа быць, а яны — мабыць, з-за адсутнасьці сэнсацыяў — інтэрпрэтавалі гэта па-свойму, — заявіў БелаПАН Раманчук. — Прадмету для абмеркаваньня няма. Кропка. Я займаюся аналітыкай. Пішу кніжкі і ў бліжэйшай будучыні нічога зьмяняць не зьбіраюся».
Яраслаў Раманчук быў затрыманы падчас падзеяў Плошчы 19 сьнежня, аднак неўзабаве выступіў па дзяржаўным тэлебачаньні з заявай супраць іншых апазыцыйных лідэраў, якія знаходзіліся за кратамі. Дзяржаўныя тэлеканалы таксама паказалі яго сустрэчу з Лукашэнкам.
http://www.youtube.com/embed/tX2-oNI_Rrc