Выбарчыя кампаніі ў Беларусі і Расеі апошнім часам праходзяць па адным і тым жа сцэнары, які зводзіцца да фальсыфікацыяў вынікаў галасаваньня на сваю карысьць, – сказаў у інтэрвію Свабодзе былы расейскі палітзьняволены Рыгор Пасько.
Вядомы журналіст, які адседзеў 3 гады за нібыта шпіянаж на карысьць Японіі, перакананы: менавіта боязь страціць уладу штурхае вышэйшых чыноў на сьвядомае парушэньне закону.
Рыгор Пасько двойчы балятаваўся ў дэпутаты, прычым абодва разы – знаходзячыся за кратамі. Пасьля таго як у лістападзе 1997-га журналіста затрымалі па вяртаньні зь японскай камандзіроўкі, а ў наступныя гады абвінавацілі ў "дзяржаўнай здрадзе ў форме шпіянажу" і асудзілі на 4 гады турмы, у СІЗА Ўладзівастоку ён зарэгістраваўся кандыдатам у дэпутаты гарадзкой думы. Ня маючы аніякіх магчымасьцяў для агітацыі, заняў другое месца, але ў заканадаўчы орган ня трапіў. У сьнежні 1999-га, ужо прызнаны "Міжнароднай амністыяй" вязьнем сумленьня, балятаваўся ў Дзяржаўную Думу. Фінішаваў у акрузе 7-м з 11-ці прэтэндэнтаў.
Суразмоўца выказвае перакананьне: усе апошнія выбарчыя кампаніі кіраўнікі як Расеі, так і Беларусі сумяшчаюць выключна з уласнымі патрэбамі, таму гаварыць пра роўныя правы для ўсіх кандыдатаў не выпадае адпачатку. Што да выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, то, як кажа спадар Пасько, для Крамля беларускі парлямэнт даўно ўжо стаў узорам таго, у які бок павінна трансфармавацца расейская Дзярждума:
"Гэта парлямэнцкія выбары. Нібыта. То бок выбары ў тое месца, дзе плюралізм недапушчальны. Гэта калі паводле крылатага выказваньня нашага… прозьвішча ягонае ўжо нават забыўся, настолькі безаблічны, нязграбны; ну, не скажу – тупы, але, ва ўсялякім разе, недалёкі чалавек, які сказаў гэтую фразу… Во! Грызлоў ягонае прозьвішча. "Парлямэнт – ня месца для дыскусій", – сказаў ён. Іншымі словамі, калі выбіраць у гэтае месца – "парлямэнт" – так, як зараз выбіраюць у нас прэзыдэнта ў Расеі, як увогуле ў Думу выбіралі мінулай восеньню, то нашы выбары, вашы выбары, нашы парлямэнты, вашы парлямэнты – блізьняты-браты: "Кто более матери-истории ценен?" Знакамітая вось гэтая ідыёцкая фраза кладзецца ў самы раз. Але калі тады гэта была гісторыя, то цяпер, калі гісторыя паўтараецца зь нейкім гумарам, яна пераўтвараецца ў фарс. Іншая справа, што пры гэтым фарсе нам з вамі, баюся, давядзецца жыць яшчэ доўга".
Рыгор Пасько кажа, што так званая саюзная прастора ператвораная "інтэгратарамі" ў поле для палітычных экспэрымэнтаў, якія перасьледуюць галоўную мэту – застацца на вяршыні любым коштам:
"Як паказвае гісторыя, крывасмокі жывуць доўга. І нават калі паміраюць, што адбываецца не адразу, іх рэжымы ўсё роўна нейкім чынам застаюцца. Яскравы прыклад Туркмэністану: кіраўнікі сыходзяць, прынцыпы кіраваньня – не. То бок, ня дай Бог, каб памёр Лукашэнка ці памёр Пуцін, але факт, што знойдуцца якія-небудзь адмарозкі, якія будуць сьвята і тупа працягваць іх палітыку. І тады ўсе гэтыя апрабаваныя на нас бясконцыя прыёмы махінацый, мухляжу, крадзяжу, махлярства, – яны застануцца. Таму што яны ўжо прайшлі апрабацыю часам. Тады ў нас па сваёй сутнасьці будзе зноў той жа самы парлямэнт, той жа самы прэзыдэнт…"
У Расеі, нагадвае Рыгор Пасько, апошнім часам узялі завядзёнку, што Пуцін і Мядзьведзеў мяняюцца месцамі – з прэм'ерскага на прэзыдэнцкае і наадварот. У Беларусі Лукашэнка папросту нікому не аддае фактычна прыватызаваную ўладу. Форма розная, але сутнасьць ляжыць на паверхні:
"Ды якая розьніца? Узурпаваць уладу і вырасьціць аднаго з сыночкаў, які меціць у спадкаемцы, ці ўзяць і памяняцца месцамі, таму што сыноў няма, а Бог абдарыў дочкамі? Ну якая розьніца? Сутнасьць і прыроду рэжыму гэта не зьмяняе. А сутнасьць і прырода рэжыму ў тым, што няма краевугольных камянёў таго, што павінна быць у нармальным, цывілізаваным, дэмакратычным грамадзтве. Першае – падзел уладаў. Другое – незалежны суд. Трэцяе – незалежныя сродкі масавай інфармацыі. Чацьвёртае – незалежныя выбары (ці гэта выбары ў парлямэнт, ці гэта выбары прэзыдэнта). Вось аснова, чатырохкутнік. Па ідэі, калі чагосьці не хапае, канструкцыя не павінна трывала стаяць. Але і ў вас, і ў нас мы бачым, што неяк яна ўсё ж стаяць ухітраецца. Лукашэнка з Пуціным збудавалі свае вэртыкалі ўлады, вось гэтую палку ўваткнулі ў зямлю, і яна нейкім чынам стаіць. Ня ведаю, як доўга прастаіць яшчэ, але пакуль стаіць".
Беларусь вось ужо блізу двух дзясяткаў гадоў у літаральным сэнсе застаецца маскоўскім нахлебнікам. Але што прымушае Расею рабіць мільярдныя ўліваньні ў краіну, якая наўрад ці чым-небудзь здольная кампэнсаваць выдаткі на сваё ўтрыманьне? Рыгор Пасько перакананы: у сваёй палітыцы Крэмль дайшоў да таго, што цяпер вымушаны купляць сяброў – у тым ліку і прыязнасьць усясьветнага ізгоя Лукашэнкі:
"Пры цяперашняй абсалютна дэбільнай зьнешняй палітыцы Расейскай Фэдэрацыі, якую я назіраю прынамсі на працягу апошніх 10 гадоў, у Расеі зусім не засталося сяброў у бліжэйшым атачэньні. То бок іх няма ўвогуле! І нават той жа Лукашэнка пастаянна трымае дуліну ў кішэні Пуціну. Ён можа яму нешта гаварыць, можа ўсьміхацца, можа абяцаць, але дуля ў кішэні – тлустая, лукашэнкаўская – яна тырчыць, яна проста бачная. А паколькі ў Пуціна сяброў увогуле няма нідзе, то яму трэба сяброў купляць. Шалёнай цаной, шалёнымі грашыма нафтавымі. І Пуцін нейкую ляяльнасьць (хоць і з дулінай у свой бок), ён гэтую ляяльнасьць у Лукашэнкі купляе. Лукашэнку гэта выгадна, і ён паблажліва прымае падачкі, падарункі, і нібыта "прадаецца" Пуціну. Хоць на самой справе ён ненавідзіць яго, думаю, вельмі люта. Таму што сам такі ж".
Рыгор Пасько – выпускнік Львоўскай вышэйшай ваенна-палітычнай вучэльні, ваенны карэспандэнт газэты Ціхаакіянскага ваенна-марскога флёту" Боевая вахта". Фармальнай падставай для арышту Пасько стала яго супрацоўніцтва зь японскімі СМІ – тэлевізійнай кампаніяй NHK і газэтай "Асахі". У матэрыялах ваенная контравыведка ўгледзела зьвесткі, якія складаюць дзяржаўную таямніцу. Апошняй кропкай стаў сюжэт пра тое, як "утылізуюцца" адкіды з атамных падводных лодак – іх проста зьліваюць у акіян.
Справу Пасько ня раз перакваліфікоўвалі, замест шпіянажу ўводзілі "мякчэйшыя" артыкулы – злоўжываньне ўладай і службовым становішчам. Аднак у 2001 годзе яго ўсё ж абвінавацілі ў шпіянажы на карысьць Японіі і асудзілі на 4 гады пазбаўленьня волі. Пры тым, што японскія СМІ нават выступілі з адмысловай заявай, у якой катэгарычна абвяргалі атрыманьне незаконнай інфармацыі ад свайго расейскага карэспандэнта. Пасьля СІЗА Ўладзівастоку адбываў пакараньне ў калёніі строгага рэжыму пад Усурыйскам. У 2003-м вызвалены ўмоўна-датэрмінова.
Рыгор Пасько – капітан 2 рангу, узнагароджаны мэдалём "За выдатную воінскую службу" 1 ступені. Ляўрэат міжнароднай прэміі "Свабода прэсы", прэміі арганізацыі "Рэпартэры бязь межаў", прэміі Саюзу журналістаў Расеі. Сябра Міжнароднага саюзу журналістаў, Рускага ПЭН-клюбу і Саюзу пісьменьнікаў Расеі. Сустаршыня фонду падтрымкі расьсьледвальнай журналістыкі "Фундацыя 19/29".