«Гэтыя выбары ладзіліся для беларускіх грамадзянаў, а не для Захаду», — заявіў Матэа Мэкачы, каардынатар місіі кароткатэрміновых назіральнікаў, кіраўнік дэлегацыі Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ. Але гэтыя выбары не былі спаборнымі ад самага старту, заявіў ён.
Паколькі важныя палітычныя дзеячы заставаліся ў турмах, іншых не зарэгістравалі, гэта парушала права грамадзян Беларусі на выбар. Мы па-ранейшаму гатовыя супарцоваць зь Белаурсьсю, і хочам каб тут выконвалі дэмакратычныя стандарты», — заявіў Мэкачы.
Да пазытыўных момантаў кампаніі ён аднёс тэледэбаты, якія адбываліся ў пэрыяд кампаніі. 98% сябраў выбарчых камісіяў былі прадстаўнікам праўрадавых партыяў і арганізацыяў, прызнаў Мэкачы.
Антоніа Мілашоскі, старшыня назіральнай місіі БДПІЧ АБСЭ, зазначыў, што назіраньне місіі БДІПЧ АБСЭ адбывался са жніўня, і назіральнікі змаглі пабываць ва ўсіх абласьцях.
Вывучаліся ўмовы кампаніі, сытуацыя з доступам кандыдатаў у СМІ, працэс рэгістрацыі, дзейнасьць выбарчых камісій, датэрміновае галасваньне, асноўны дзень галасаваньня і падлік галасоў.
Мілашоскі: «Беларусь стала сьведкам спаборнага духу ў футболе і хакеі, але не было спаборнага духу на палітычнай арэны. У Беларусі я пабачыў Мірскі замак але не пабачыў, што выбары прайшлі адпаведна стандартам АБСЭ».
Мілашоскі зазначыў, што былі недаходы выбарчай кампаніі пад час фармаваньня выбарчых камісій, рэгістрацыі кандыдатаў, у тым ліку адмовам з-за невялікіх тэхнічных памылак.
Пазытыўна ацаніў тэледэбаты, але згадаў, што яны падаваліся ў запісе, і былі анцэнзураваныя.
У заключэньні ўступнага слова Мілашоскі заклікаў улады Беларусі працягваць працэс рэфармаваньня выбарчага заканадаўства і выбарчую практыку адпаведна стандартам АБСЭ.
Мілашоскі прызнаў, што назіральнікі з большага не маглі бачыць працэс падліку галасоў, у тым ліку яго самога папрасілі стаяць за 7-8 мэтраў ад стала.
Назіральнікам не было ніякай магчымасьці бачыць працэс падліку.
«Гэтыя выбары не былі ані першымі ані апошнімі ў Беларусі. Нашыя рэкамэндацыі будуць патрэбныя для далейшай працы над выбарчым заканадаўствам», — адзначыў Мілашоскі.
«Спаборнасьць выбараў была абмежаваная, бо многія дэмакратычныя правы не былі выкананыя. Справядлівыя выбары адзначаюцца тым, што людзі могуць спакойна выказвацца, арганізоўвацца і выстаўляць сваю кандыдатуру на выбарах, чаго, на жаль, мы не пабачылі часам гэтай выбарчай кампаніі»,— заявіў Мэкачы.
«Недахоп аб’ектыўнасьці з боку выбарчых камісій сур’ёзна падрывае грамадзкі давер да працэсу ў цэлым», — заявіў Мілашоскі.
«Недахопы працэдураў падліку галасоў, а таксама немагчымасьць назіральнікаў праверыць адпаведнасьць правядзеньня працэдураў выклікаюць сур’ёзную занепакоенасьць».
Мілашоскі прызнаў, што выбарчая кампанія была малапрыкметнай, асьвятленьне выбараў у СМІ было аднародным і ня мела патрэбнага асьвятленьня, кандыдатам якія агітавалі за байкот беспадстаўна адмовілі ў доступе да СМІ.
Мэкачы зазначыў, што нічога не ведае пра затрыманьне 20 назіральнікаў.